wd wp Пошук:

Падарожжа на Захад

«Падарожжа на Захад» (кіт. 西游记, піньінь Xīyóujì) — адзін з чатырох класічных раманаў кітайскай літаратуры. Апублікаваны ў 1590-ыя гады без указання аўтарства.

Сатырычны раман складаецца з 100 глаў і апавядае пра падарожжа манаха па імені Сюаньцзан, які адправіўся з Кітая да Індыі па Шаўковаму шляху за будыйскімі сутрамі. Падчас вандраванняў ён сустракае спадарожніка, караля малпаў Сунь Укуна, і большасць эпізодаў уяўляюць сабой сустрэчы і бойкі з рознымі фальклорнымі і міфалагічнымі істотамі.

Сюжэт

Раман складаецца з 100 частак, якія падзяляюцца на 4 часткі. Першая частка займае главы 1–7 і змяшчае ўступ да асноўнай гісторыі.

Выява з кітайскага выдання XVIII стагоддзя

Другая частка знаёміць чытачоў з адным з галоўных герояў, з манахам Сюаньцзанам, апісвае асноўныя моманты яго жыцця да падарожжа (главы 8–12). Сюанцзан жыве ў Кітаі дынастыі Тан і незадаволены тым, што людзі яго зямлі ўвязлі ў грахах, прагнасці, гвалту і беззаконні, і вырашае адправіцца ў Індыю за будыйскімі скруткамі, каб дапамагчы духоўнаму аднаўленню сваёй зямлі.

Трэцяя і самая доўгая частка пакрывае главы 13–99 і апісвае прыгоды манаха на пуці да індыйскай гары Грыдарадж Парват. Падчас пуці ён сустракае новых спадарожнікаў, якія становяцца яго вучнямі: цара малпаў Сунь Укуна (які з’яўляецца па сутнасці галоўным героем), напалову чалавека напалову свінню Чжу Бацзэ, манаха Са Шэна (які раней бы нябесным генералам) і белага каня-цмока Юлона, які раней быў прынцам. Кожны эпізод складаецца з 1–4 глаў і звычайна пачынаюцца з таго, што Сюаньцзана бяруць у палон розныя звышнатуральныя істоты, а яго вучні намагаюцца знайсці спосаб яго вызвалення.

У чацвёртай частцы (глава 100) Сюаньцзан з вучнямі вяртаюцца ў Кітай пасля 14 гадоў вандравання з будыйскімі сутрамі, і імператар ладзіць раскошнае святкаванне ў іх гонар. За паслугі Сюаньцзань становіцца Буддай сандалавага дрэва.

У культуры

У літаратуры

Пекінская опера па матывах рамана

У тэатры

У відэагульнях

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Раманы на кітайскай мове