wd wp Пошук:

Люсьен Леві-Бруль

Люсьен Леві-Бруль (фр.: Lucien Lévy-Bruhl; 10 красавіка 1857 — 13 сакавіка 1939) — французскі этнолаг, антраполаг.

Вучыўся ў Парыжскім універсітэце. Прафесар філасофіі Сарбоны (1899—1927). Займаўся гісторыяй французскай і нямецкай філасофіі XIX ст., потым вывучаў мысленчыя працэсы першабытных народаў.

Лічыў, што розным сацыяльным тыпам адпавядаюць розныя формы мыслення. Стварыў тэорыю далагічнай (пралагічнай) ментальнасці, у адпаведнасці з якой спосаб мыслення чалавека ў «прымітыўным» грамадстве адрозніваецца ад спосабу мыслення заходняга чалавека «цывілізаванага» грамадства. У далагічным мысленні яшчэ не дзейнічаюць законы фармальнай логікі; яно падначальваецца не закону супярэчнасці (як сучаснае мысленне), а закону партыцыпацыі (містычнай датычнасці), калі канкрэтная рэч успрымаецца адначасова як такая і як нешта іншае. Узнікненне лагічнага мыслення Л. Леві-Бруль звязваў (у адрозненне ад К. Леві-Строса) толькі з высокаразвітым, цывілізаваным грамадствам. Сярод яго найбольш важных работ — «Філасофія Агюста Конта» (1900), «Функцыі мыслення ў першабытных грамадствах» (1910), «Першабытнае мысленне» (1922), «Першабытная душа» (1927) і інш.

Зноскі

  1. Lucien Levy-bruhl // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lucien Lévy-Bruhl // Brockhaus Enzyklopädie
  3. 1 2 Леви-Брюль Люсьен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Леви-Брюль Люсьен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Філосафы Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Антраполагі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы