wd wp Пошук:

Блакітны Бераг

Англійская набярэжная ў Ніцы

Блакітны Бераг (фр.: Côte d’Azur) — паўднёва-ўсходні бераг Міжземнага мора ў Францыі, размешчаны на ўсход ад горада Тулон да мяжы з Італіяй. На Блакітным Беразе таксама размешчана княства Манака. Іншая назва — Французская Рыўера (як частка Рыўеры, размешчанай як у Францыі, так і ў Італіі).

Саму назву прыдумаў малавядомы цяпер французскі пісьменнік і паэт Стэфан Льежар — у 1870 годзе ён выдаў раман з назвай «Блакітны Бераг»; гэтыя словы прыйшлі яму ў галаву, калі ён убачыў «дзівоснай прыгажосці» бухту горада Ер.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Берагі Францыі
Катэгорыя·Прыморскія Альпы (дэпартамент)
Катэгорыя·Берагі Міжземнага мора
Катэгорыя·Курорты Францыі
Катэгорыя·Ваклюз