wd wp Пошук:

Жак Макдональд

Эцьен-Жак-Жазеф-Аляксандр Макдональд (фр.: Étienne-Jacques-Joseph-Alexandre Macdonald; 17 лістапада 1765 — 25 верасня 1840) — герцаг Тарэнцкі, маршал Імперыі і пэр Францыі.

Біяграфія

Паходзіў з шатландскай сям’і якабітаў, якая перасялілася ў Францыю пасля Славутай рэвалюцыі.

Вызначыўся ў бітве пры Жамапэ (6 лістапада 1792); у 1798 годзе камандаваў французскімі войскамі ў Рыме і Царкоўнай вобласці; у 1799 годзе, прайграўшы бітву на рацэ Трэбіі (гл. Італьянскі паход Суворава), быў адкліканы ў Парыж.

У 1800 і 1801 гадах Макдональд начальнічаў у Швейцарыі і Граўбюндэне, адкуль выцесніў аўстрыйцаў.

На працягу некалькіх гадоў ён знаходзіўся пад апалай Напалеона з прычыны стараннасці, з якой абараняў свайго былога паплечніка, генерала Маро. Толькі ў 1809 годзе ён быў зноў прызваны на службу ў Італію, дзе камандаваў корпусам. За бітву пры Ваграме атрымаў званне маршала.

У войнах 1810, 1811 (у Іспаніі), 1812—1814 гадах ён таксама прымаў значны ўдзел.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Etienne Jacques Joseph Alexandre Macdonald // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 17 лістапада 2016.
  4. Jacques MacDonald // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Духу
Катэгорыя·Герцагі Францыі
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1765 годзе
Катэгорыя·Маршалы Напалеона I
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Людовіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пэры Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1840 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Луарэ
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Імёны, высечаныя пад Трыўмфальнай аркай (Парыж)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Ардэны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных