wd wp Пошук:

Якабіты

Не блытаць з: якабінцы — палітычны рух у эпоху Вялікай французскай рэвалюцыі; якавіты — галіна хрысціянства

Чарлз Эдуард, "прынц Чарлі", у шатландскім блакітным берэце з белай кукардай якабітаў

Якабі́ты (англ.: Jacobites) — прыхільнікі выгнанага ў 1688 годзе «Славутай рэвалюцыяй» англійскага караля Якава II і яго нашчадкаў, прыхільнікі аднаўлення на англійскім прастоле дому Сцюартаў.

Палітычная барацьба

Перадумовы

Асноўныя артыкулы: Славутая рэвалюцыя і Акт аб пераходзе ў спадчыну прастола (Вялікабрытанія) Пасля Славутай рэвалюцыі 1688 у гады Якаў II бег з нованароджаным сынам, прынцам Уэльскім Джэймсам Фрэнсісам Эдуардам, у Францыю. Парламент абвясціў каралямі-суправіцелямі яго дачку-пратэстантку Марыю II і зяця (адначасова пляменніка) Вільгельма III Аранскага, штатгальтара Нідэрландскай рэспублікі. Пасля іх бяздзетнай смерці (1694, 1702) прастол атрымала ў спадчыну малодшая дачка Якава, таксама пратэстантка каралева Ганна. Яшчэ пры жыцці Вільгельма III у 1701 годзе быў прыняты Акт аб уладкаванні, які дзейнічае дагэтуль. Паводле Акта каталікі выключаліся са спісу спадчынікаў англійскага прастола, і пасля Ганны карону мусілі атрымаць у спадчыну нашчадкі ўнучкі Якава I Сафіі Гановерскай. Пасля смерці Ганны ў 1714 годзе на брытанскі прастол уступіў сын Сафіі курфюрст Браўншвайг-Люнебургскі Георг I, заснавальнік Гановерскага дому.

Эміграцыя

Многія з прыхільнікаў Якава II рушылі ўслед за ім у Францыю, дзе заснавалі фаміліі Мак-Дональд, Берык, Дылан, Мак-Маган і іншыя. Нашчадкамі якабітаў з’яўляюцца маршалы Францыі Жак Мак-Дональд і Патрыс дэ Мак-Магон (Мак-Магон таксама быў прэзідэнтам Францыі).

База руху

Непараўнальна небяспечней для новай англійскай дынастыі былі якабіты, якія засталіся на радзіме. Да іх належалі шматлікія Торы Англіі і Шатландыі і амаль усё дваранства горнай Шатландыі. Яны, галоўным чынам, пярэчылі зліццю Шатландыі з Англіяй, якое адбылося толькі ў 1707. У горнай Шатландыі і Ірландыі рух якабітаў набыў характар нацыянальнай барацьбы за незалежнасць.

Некаторы час якабітаў падтрымлівала Рымска-каталіцкая царква (да самай смерці «старога прэтэндэнта» ў 1766 годзе), Францыя (да Утрэхцкага міру 1713 года і затым смерці Людовіка XIV у 1715 годзе) і шэраг іншых каталіцкіх краін, у тым ліку Іспанія; гэтая знешняя падтрымка, аднак, адыгрывала абмежаваную ролю ў барацьбе якабітаў. Унутры самой Брытаніі (акрамя Ірландыі і некаторых раёнаў горнай Шатландыі) каталікі складалі нязначную меншасць і не маглі служыць сур’ёзнай апорай для руху.

Ваенныя сутыкненні

Бітва пры Калодэне, 1746 год

Якабіцтва было важнай палітычнай картай у час вайны за іспанскую спадчыну. Прыхільнікі пратэстанцкіх каралёў (легалісты) высунулі лозунг: «Супраць папы, д’ябла і прэтэндэнта» (англ.: Against the Pope, the Devil and the Pretender).

Два разы (ў 1715 годзе(англ.) бел. і ў 1745 годзе) якабіты прадпрымалі адкрытае паўстанне, апорай для якога абодва разы служыла горная Шатландыя, але беспаспяхова.

Заняпад якабітызму

Пасля паўстання 1745 года брытанскія ўлады правялі ў Шатландыі сур’ёзныя рэпрэсіі, прынялі законы аб раззбраенні ўсіх шатландскіх кланаў, а таксама аб забароне пад страхам шасцімесячнага зняволення (за рэцыдыў — сямігадовай высылкі ў заморскія калоніі) нашэння цывільнымі асобамі кланавых тартанаў, кілтаў і іншага традыцыйнага адзення. Традыцыйная структура грамадства горнай Шатландыі на працягу некалькіх пакаленняў была значна разбурана.

Пры Георгу III партыя якабітаў як якая-небудзь сур’ёзная пагроза перастала існаваць. Пасля смерці «Старога прэтэндэнта» Джэймса Фрэнсіса Сцюарта (1766) Ватыкан прызнаў законнымі каралямі Вялікабрытаніі Гановерскую дынастыю. У 1788 годзе, пасля смерці яго сына, правадыра паўстання 1745 года «Прыгажунчыка Чарлі», шатландская каталіцкая меншасць таксама прызнала цэнтральную ўладу і з 1790 года стала маліцца за караля Георга па імі. Яшчэ ў 1782 годзе была адменена забарона на традыцыйнае адзенне.

Спадчына якабітаў

Якабіцкія ідэалы захоўваліся ў шатландскай літаратуры і фальклоры, неаднаразова згадваюцца ў Роберта Бёрнса (інвектыва «Якабіты на словах»). Сувязь якабіцкага руху з апошнімі бітвамі горных шатландскіх кланаў спрыяе рамантычнаму арэолу вакол яго і ў нашы дні.

У 1819 годзе быў апублікаваны зборнік якабіцкіх песень, складзены Джэймсам Хогам. Многія песні са зборніка набылі папулярнасць сярод шатландскіх фолк-выканаўцаў у 60-я гады XX стагоддзя, напрыклад, песня Cam Ye O’er Frae France, якая высмейвае Георга I.

Якабіцкія прэтэндэнты

Якабіцкімі прэтэндэнтамі на англійскі і шатландскі прастолы былі:

Пасля 1807 года

Са смерцю кардынала Генрыха (1807) дом Сцюартаў згас у па мужчынскай лініі, і вяршэнства ў якабіцкай партыі фармальна перайшло, па жаночай лініі, паслядоўна ў сардзінскі (Савойская дынастыя), модэнскі (Габсбургі) і баварскі (Вітэльсбахі) дамы (а затым пяройдзе ў род князёў Ліхтэнштэйна). Аднак каталіцкія прадстаўнікі гэтых дамоў ніколі не прад’яўлялі ніякіх прэтэнзій на англійскі ці шатландскі прастолы, хоць невялікія групы ідэйных спадчыннікаў якабітаў у Шатландыі па-ранейшаму прымаюць іх за сваіх каралёў і прынцаў.

Якабіцкая лінія пераходу прастола ў спадчыну пасля 1807 года (рэальных прэтэнзій не прад’яўлялася):

Герцаг Франц халасты. «Спадчыннікам» англійскай і шатландскай карон, паводле меркавання часткі якабітаў, з’яўляецца яго малодшы брат прынц Макс (нар. 1937), затым (з прычыны таго, што ў Макса няма сыноў) — яго дачка Сафія (нар. 1967), жонка спадчыннага князя Ліхтэнштэйнскага Алаіза, а затым — іх сын Ёзэф Венцэль (нар. 1995 у Лондане; першы якабіцкі прэтэндэнт, які нарадзіўся ў Брытаніі з 1688 года).

Альтэрнатыўная лінія

У 1812 годзе «Марыя III, каралева Англіі, і Марыя II, каралева Шатландыі» выйшла замуж за роднага дзядзьку Франчэска IV д’Эстэ — гэта значыць пабралася шлюбам, які не адпавядае звычаям ні Англіі, ні Шатландыі. З прычыны гэтага ні яна, ні яе нашчадкі, паводле меркавання іншай часткі якабітаў, не могуць разглядацца ў якасці прэтэндэнтаў ні на той, ні на іншы з брытанскіх тронаў.

У гэтым выпадку пасля смерці «Віктара I» якабіцкая лінія пераходу прастола ў спадчыну выглядае наступным чынам:

Аднак, паколькі шлюб Марыі III і Франчэска IV атрымаў блаславенне Папы, прэтэнзіі альтэрнатыўнай лініі на прастолы Англіі і Шатландыі даволі слабыя.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Якабіты лічаць шатландскую каралеву Марыю Сцюарт таксама каралевай Англіі (пад імем Марыі II) і не прызнаюць валадарання дачкі Якава II Марыі ні ў Англіі, ні ў Шатландыі.
  2. Якабіты не прызнаюць кіравання англійскай каралевы Лізаветы, паколькі шлюб яе бацькоў быў прызнаны несапраўдным, а яна — бастардам.
  3. Яго старэйшы брат Хаімэ (нар. 1993; «прынц Якаў» ці «прынц Джэймс») выключаецца з пераходу ў спадчыну прастола з прычыны свайго дашлюбнага нараджэння.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцюарты
Катэгорыя·Контррэфармацыя ў Англіі
Катэгорыя·Гісторыя Шатландыі
Катэгорыя·Гісторыя XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыя Вялікабрытаніі