wd wp Пошук:

Жак Віён

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Віён.

Жак Віён (фр.: Jacques Villon, сапраўднае імя — Гастон Эміль Дзюшан (Gaston Émile Duchamp); 31 ліпеня 1875, Данвіль, Эр — 9 чэрвеня 1963, Пюто) — французскі жывапісец і графік.

Жыццё і творчасць

Ж. Віён нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і натарыуса. Ён быў старэйшым братам вядомых мастакоў Раймона Дзюшана-Віёна, Марселя Дзюшана і Сюзанны Дзюшан. Пасля заканчэння школы Ж. Віён вывучае ў Руане права і потым некоторое час працуе натарыусам. У 1894 годзе ён пакідае Нармандыю і прыязджае ў Парыж. У тым жа годзе ён мяняецца імя на псеўданім, прыняты ім у гонар любімых ім аўтараў — А. Дадэ і Ф. Віёна. У 1894—1906 гадах мастак як карыкатурыст супрацоўнічае з рознымі парыжскімі газетамі і часопісамі (напрыклад, з Gil Blas, Chat Noir і L’Assiette au beurre). Акрамя гэтага, ён стварае шэраг плакатаў у стылі Тулуз-Латрэка — за перыяд з 1899 па 1909 гады ён выпускае 60 каляровых плакатаў.

У 1910 годзе Ж. Віён пераезжае ў невялікі горад Пюто пад Парыжам, дзе жыве да канца сваёй жыцця. Тут ён стварыў каля 700 палотнаў. У 1913 годзе мастак прымае ўдзел у знакамітай нью-ёркскай выставе сучаснага мастацтва — Эрморы-шоу. У 1910 годзе ён становіцца адным з стваральнікаў групы мастакоў-кубістаў Пюто. У 1912 годзе Ж.Віён сумесна з такімі майстрамі, як Марсель Дзюшан, Хуан Грыс, Франсіс Пікабіа і Альбер Глез, арганізоўваюць кубісцкую групу Залатое сячэнне (Section d’Or).

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Ж.Віён захапляецца графічным мастацтвам, аднак не астаўляе і жывапіс. У 1919 годзе паяўляюцца яго першыя абстрактныя работы. У 1940—1960-я гады мастак шмат займаецца кніжным ілюстраваннем.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jacques Villon
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118768506 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Эр
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Памерлі 9 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Пюто
Катэгорыя·Памерлі ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных