wd wp Пошук:

Сюзанна Дзюшан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзюшан.

Сюзанна Дзюшан-Кроці (фр. Suzanne Duchamp-Crotti; 1889, Бленвіль-Крэвон — 1963, Нёі-сюр-Сен) — французская мастачка.

Жыццё і творчасць

Сюзанна Дюшан вырасла ў незвычайна насычаным мастацтвам асяроддзі. Малодшая сястра французскіх мастакоў і скульптараў Марселя Дзюшана, Раймона Дзюшан-Віёна і Жака Віёна. У 1919 годзе Сюзанна другі раз выходзіць замуж — за швейцарскага мастака і графіка Жана Кроці. У якасці вясельнага падарунка Марсель Дзюшан даслаў ім падручнік геаметрыі і інструкцыі па вырабе рэдзі-мейда — кнігу трэба было падвесіць на ганку і дазволіць ветру і дажджу паступова разарваць яе на часткі.

Творчасць пары мастакоў, якое развівалася напачатку XX стагоддзя ў асяроддзі розных мадэрнісцкіх, авангардных плыняў Парыжскай школы мінула шлях ад дадаізму праз прадметнае мастацтва да абстракцыянізму высокага ўзроўня. Адной з яркіх ілюстрацый ранняга перыяду ў творчасці С. Дзюшан з’яўляецца палатно «Разбураная і адноўленая мультыплікацыя», якое захоўваецца ў Чыкагскім інстытуце прыгожых мастацтваў (Multiplication brisée et rétablie, 1918—1919).

На працягу ўсяго жыцця Сюзанна працягвала ўдзельнічаць у выставах, такіх як выстава «Femmes Peintures Français» (1925) у Галерэі Барбазанж, арганізаваная жанчынамі-мастакамі, якія жадалі атрымаць прызнанне ў свеце мастацтва. Яна таксама выстаўлялася разам з Мары Ларансен у «Les Femmes Artistes d’Europe» у Нацыянальнай галерэі Жэ-дэ-Пом у 1937 годзе.

У 1945 годзе пасля вайны Сюзанна Дзюшан становіцца членам Саюза жанчын і скульптараў, рэгулярна выстаўляла пейзажы, партрэты і кветкавыя нацюрморты ў сваіх салонах.

У 1967 годзе апошні з жывых прадстаўнікоў мастацкага прозвішча Дзюшанаў, Марсель арганізаваў у Руанскім музеі прыгожых мастацтваў рэтраспектыўную выставу, дзе можна было пазнаёміцца ​​і з работамі С. Дзюшан. У наш час найбуйны збор яе палотнаў захоўваецца ў Музеі мастацтваў Філадэльфіі. Выставы яе твораў апошнім часам праходзілі ў парыжскім Цэнтры Пампіду, нью-ёркскім Музеі сучаснага мастацтва, у Доме мастацтваў у Мюнхене і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118527738 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 1 2 Suzanne Duchamp
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Прыморская Сена
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы