wd wp Пошук:

Альбер Глез

Альбер Глез (фр. Albert Gleizes; 8 снежня 1881, Парыж — 23 чэрвеня 1953, Авіньён) — французскі мастак, філосаф і тэарэтык кубізму.

Глезу быў дваццаць адзін год, калі яго праца «La Seine à Asnières» была выстаўлена на «Société Nationale des Beaux-Arts», у 1902 годзе. У наступным годзе Глез выставіў дзве карціны на Восеньскім салоне. У 1905 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў «Асацыяцыі Эрнеста Рэнана» — саюза студэнтаў супраць ваеннай прапаганды. У 1906 годзе ў Музеі прыгожых мастацтваў у Ліёне (Salon de la Société des Nationale Beaux-Arts), Глез выставіў працу «Рынкавы дзень у прыгарадзе». Да 1907 года яго стыль зрабіўся больш падобным да постымпрэсіянізму з моцным ухілам у натуралізм і сімвалізм.

Пад уплывам Жана Мэцэнжэ і Анры Ле Факонье мастак выпрацоўвае ў 1908—1909 гадах геаметрычна спрошчаны стыль жывапісу. У 1910—1911 гадах Глез выстаўляе свае так званыя «вуглаватыя» карціны ў Салоне Незалежных у Парыжы. Пасля гэтага ён усё бліжэй і бліжэй падыходзіць да аналітычнага кубізму, што паказвае палатно «Размолванне збожжа» (1912, Нью-Ёрк, музей Саламона Р. Гугенхайма). У 1914 годзе Глез звяртаецца да сінтэтычнага кубізму. У 1915 годзе ён стварае свае першыя абстрактныя карціны, якія склаліся да 1931—1932 у Кампазіцыі рытму (Compositions rythmees).

Глез у 1912 годзе ўвёў ва ўжытак тэрмін «кубізм». У 1951 годзе мастаку прысуджаецца Гран-пры на біенале ў Ментане.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Albert Gleizes
  3. 1 2 3 4 5 6 http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Albert+Gleizes&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500001380
  4. 1 2 3 4 5 6 http://vocab.getty.edu/page/ulan/500001380
  5. 1 2 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb119051726
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/abbaye-de-creteil Праверана 13 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Авіньёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў