wd wp Пошук:

Жак Андрэ

Жак Андрэ (фр.: Jacques Andre; 25 лютага 1919, Парыж — 2 красавіка 1988) — французскі лётчык, Герой Савецкага Саюза, Заслужаны лётчык Францыі[2].

Нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і вядомага французскага аса Першай сусветнай вайны. Лётную адукацыю атрымаў у горадзе Бурж. Ва ўзброеных сілах Францыі з 15 красавіка 1939 года. У пачатку чэрвеня 1940 года, калі італьянскія войскі акупавалі поўдзень Францыі, разам з іншымі лётчыкамі эвакуіраваўся ў Паўночную Афрыку. Працягнуў службу на тэрыторыі Сірыі, Алжыра.

У канцы снежня 1943 года прыбыў у СССР, дзе ў горадзе Туле папаўняўся асабісты склад парадзелага ў баях французскага авіяпалка «Нармандыя».

Усяго на савецка-германскім фронце ім здзейснена 113 баявых вылетаў, збіта 15 фашысцкіх самалётаў, 2 — у складзе групы, 3 самалёты пашкодзіў[2]. Па колькасці індывідуальных перамог Ж. Андрэ стаў самым выніковым лётчыкам-знішчальнікам палка «Нармандыя-Нёман». Ён удзельнічаў у Віцебска-Аршанскай, Усходне-Прускай(руск.) бел., Кёнігсберскай(руск.) бел. аперацыях[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1945 года за мужнасць, гераізм і вайсковую доблесць, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі, грамадзяніну Французскай рэспублікі малодшаму лейтэнанту Андрэ Жаку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 6656).

Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў ВПС Францыі, даслужыўся да звання палкоўніка. Сыдучы ў адстаўку, заняўся садаводчым бізнесам.

Памёр ва ўзросце 69 гадоў.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Fichier des personnes décédées
  2. 1 2 3 Андре Жак // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Памерлі 2 красавіка
Нарадзіліся 25 лютага
Асобы
Нармандыя-Нёман
Нарадзіліся ў Парыжы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1919 годзе
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Памерлі ў дэпартаменце Прыморскія Альпы
Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
Узнагароджаныя Ваенным медалём (Францыя)
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
Памерлі ў 1988 годзе
Кавалеры ордэна Леніна
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Французскія лётчыкі Другой сусветнай вайны
Узнагароджаныя французскім Ваенным Крыжом
Героі Савецкага Саюза