Жазеф Луі Ан Авеноль (фр.: Joseph Louis Anne Avenol; 9 чэрвеня 1879, Мель, Дзё-Сеўр, Францыя — 2 верасня 1952, Дзюлье, Во, Швейцарыя) — французскі дыпламат, другі Генеральны сакратар Лігі Нацый (3 ліпеня 1933 — жніўня 31 1940).
Авеноль быў накіраваны ў Лігу Нацый французскім міністэрствам фінансаў у 1922 годзе, дзе стаў ведаць пытаннямі расходавання фінансавых сродкаў арганізацыі. У 1923 годзе быў прызначаны намеснікам Генеральнага сакратара Лігі Нацый. У 1933 годзе, калі Эрык Драммонд сышоў у адстаўку, Авеноль быў абраны Генеральным сакратаром Лігі Нацый (яго папярэднік быў англічанінам, і Францыя настаяла, каб на гэты раз пост генеральнага сакратара заняў француз). На пасадзе генеральнага сакратара Авеноль праводзіў вельмі рэакцыйную палітыку прымірэння агрэсараў і быў непрымірымым ворагам СССР.