wd wp Пошук:

Дзё-Сеўр

Дзё-Сеўр (франц. Deux-Sevres, літаральна — «два Сеўра») — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Пуату — Шарант. Парадкавы нумар 79. Адміністрацыйны цэнтр — Ньёр. Насельніцтва 344,4 тыс. чалавек (64-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 5999 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Сеўр-Нантэз і Сеўр-Ньёртэз, ад якіх і паходзіць назва.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 33 кантона і 307 камун.

Дзё-Сеўр — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Пуату.

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзё-Сеўр
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле