Еўрарэгіён «Дняпро» — прыгранічная супольнасць, створаная ў 2003 годзе на тэрыторыі абласцей трох дзяржаў: Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Гомельскай вобласці Беларусі і Чарнігаўскай вобласці Украіны. «Дняпро» стаў першым еўрарэгіёнам на постсавецкай прасторы, створаным без удзелу краін-членаў і кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз[1].
У Статуце еўрарэгіёну «Дняпро» галоўнай яго мэтай называецца садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю, навуковаму і культурнаму супрацоўніцтву прыгранічных тэрыторый[2].
Структура еўрарэгіёну ўключае ў сябе:
Асноўнымі кірункамі дзейнасці еўрарэгіёну можна назваць:
У галіне экалогіі прыярытэтнымі з’яўляюцца пытанні, звязаныя з наступствамі Чарнобыльскай аварыі, а таксама праблемы басейнаў рэк Дзясны і Дняпра.