wd wp Пошук:

Алег Анатольевіч Макушнікаў

Алег Анатольевіч Макушнікаў (15 ліпеня 1960, Гомель3 лістапада 2021[1]) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук, (2012). Даследчык археалогіі і гісторыі перыяду сярэдневякоўя паўднёвага ўсходу Беларусі і сумежных рэгіёнаў.

Біяграфія

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці гісторыя (1982), аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР (1985). У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ніжняе Пасожжа ў другой палове I тысячагоддзя н.э.» (навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Пётр Лысенка).

Малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара археалогіі і аддзела Гомельскага абласнога краязнаўчага музея (1982, 1986—1990). Дырэктар Гомельскага абласнога археалагічнага цэнтра (1990—1993), вядучы спецыяліст у Дзяржаўнай гісторыка-культурнай экспедыцыі (1993).

З 1993 года працаваў на кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. У 2011 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Сацыяльна-эканамічнае і этнакультурнае развіццё Гомельскага Падняпроўя ў V—XIII стст.». Пастаянны член секцыі археалогіі Гомельскага абласнога аддзялення арганізацыі «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры», член Гомельскага гарадскога краязнаўчага таварыства.

Навуковыя працы

Аўтар больш за 300 навуковых і навукова-папулярных прац па сярэднявечнай гісторыі і археалогіі Паўднёва-Усходняй Беларусі, праблем узнікнення і пачатковай гісторыі Гомеля, у тым ліку шэрагу манаграфій.

Манаграфіі

Навуковы рэдактар

Навуковыя артыкулы

Зноскі

  1. nashaniva.com

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта