Еўразона — валютны саюз, які аб’ядноўвае 19 краін Еўрапейскага саюза, афіцыйнай валютай якіх з’яўляецца еўра. Гэтыя дзяржавы маюць права выпускаць манеты і банкноты, намінаваныя ў еўра. Еўрапейскі цэнтральны банк адказвае за грашова-крэдытную палітыку краін еўразоны.
Валюта еўра ў 1999 годзе была ўведзена ў безнаяўны зварот як паралельная валюта ў краінах эканамічнага і валютнага саюза ЕС. У 1999 годзе 11 з 15 краін Еўрапейскага саюза, якія адпавядалі маастрыхцкім крытэрыям ўтварылі еўразону з афіцыйным запускам еўра ў безнаяўны зварот 1 студзеня 1999 года. Грэцыя пачала адпавядаць гэтым крытэрыям у 2000 годзе, і была прынята 1 студзеня 2001 года. Рэальныя манеты і банкноты былі ўведзеныя ў зварот 1 студзеня 2002 года. Славенія пачала адпавядаць крытэрыям у 2006 і ўвайшла ў еўразону 1 студзеня 2007 года. Кіпр і Мальта прайшлі працэдуру ўзгаднення ў 2007 і ўступілі ў еўразону 1 студзеня 2008 г. Славакія ўступіла ў еўразону 1 студзеня 2009, Эстонія - 1 студзеня 2011 года, Латвія - 1 студзеня 2014 года. На дадзены момант у яе склад уваходзяць 19 краін-членаў з больш чым 325 мільёнамі жыхароў.
Краіна | Прыняла | Насельніцтва | За выключэннем |
---|---|---|---|
Аўстрыя | 01999-01-01 1 студзеня 1999 | &&&&&&&&08316487.&&&&&08 316 487 | |
Бельгія | 01999-01-01 1 студзеня 1999 | &&&&&&&010584534.&&&&&010 584 534 | |
Германія | 01999-01-01 1 студзеня 1999 | &&&&&&&082314906.&&&&&082 314 906 | |
Грэцыя | 02001-01-01 1 студзеня 2001 | &&&&&&&011125179.&&&&&011 125 179 | |
Ірландыя | 01999-01-01 1 студзеня 1999 | &&&&&&&&04239848.&&&&&04 239 848 | |
Іспанія | 01999-01-01 1 студзеня 1999 | &&&&&&&047021031.&&&&&047 021 031 | |
Італія | 01999-01-01 1 студзеня 1999 | &&&&&&&059131287.&&&&&059 131 287 | Кампіёнэ-д’Італія |
Кіпр | 02008-01-01 1 студзеня 2008 | &&&&&&&&&0766400.&&&&&0766 400 | Паўночны Кіпр[1] |
Латвія | 02014-01-01 1 студзеня 2014 | &&&&&&&&01989500.&&&&&01 989 500 | |
Літва | 02015-01-01 1 студзеня 2015 | &&&&&&&&02925164.&&&&&02 925 164 | |
Люксембург | 01999-01-01 1 студзеня 1999 | &&&&&&&&&0476200.&&&&&0476 200 | |
Мальта | 02008-01-01 1 студзеня 2008 | &&&&&&&&&0404962.&&&&&0404 962 | |
Нідэрланды | 01999-01-01 1 студзеня 1999 | &&&&&&&016372715.&&&&&016 372 715 | Аруба [2] Кюрасаа[3] Сінт-Мартэн[3] Карыбскія Нідэрланды[4] |
Партугалія | 01999-01-01 1 студзеня 1999 | &&&&&&&010599095.&&&&&010 599 095 | |
Славакія | 02009-01-01 1 студзеня 2009 | &&&&&&&&05431363.&&&&&05 431 363 | |
Славенія | 02007-01-01 1 студзеня 2007 | &&&&&&&&02013597.&&&&&02 013 597 | |
Фінляндыя | 01999-01-01 1 студзеня 1999 | &&&&&&&&05289128.&&&&&05 289 128 | |
Францыя | 01999-01-01 1 студзеня 1999 | &&&&&&&063392140.&&&&&063 392 140 | Новая Каледонія Французская Палінезія Уоліс і Футуна |
Эстонія | 02011-01-01 1 студзеня 2011 | &&&&&&&&01340021.&&&&&01 340 021 | |
Еўразона | 328 639 301 |
Сем краін Еўрапейскага саюза, якія не выкарыстоўваюць еўра:
Краіны, у якіх апазіцыйныя партыі дэкларуюць імкненне выхаду з зоны еўра: