wd wp Пошук:

Уоліс і Футуна

Уоліс і Футуна (часам - Валіс і Футуна; Тэрыторыя астравоў Уоліс і Футуна, фр.: Territoire des Iles Wallis et Futuna) - астравы ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на адлегласці каля 2/3 шляху паміж Гаваямі і Новай Зеландыяй.

На поўначы мяжуюць з тэрытарыяльнымі водамі Тувалу, на ўсходзе з тэрытарыяльнымі водамі Самоа, на паўднёвым усходзе - з Тонга, на захадзе і поўдні - з Фіджы. Выключная эканамічная зона тэрыторыі - каля 266.000 км². У склад тэрыторыі ўваходзіць тры буйныя вострава (Увеа, Футуна, Алофі) і 22 дробных. Заселены толькі Увеа і Футуна. Агульная плошча - 274 км², насельніцтва - 14 231 чалавек (2008, уключаючы часовае насельніцтва). Сталіца тэрыторыі - Мата-Уту.

Еўрапейцы Якаб Лемер і Вілем Схаўтэн адкрылі некаторыя астравы тэрыторыі (Футуна і Алофі) у 1616 годзе. З 1961 года тэрыторыя мела статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 2003 годзе ён быў зменены на заморскую супольнасць.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Уоліс і Футуна
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі