wd wp Пошук:

Егіпецкая чапля

Егіпецкая чапля (Bubulcus ibis) — птушка сямейства чаплевых, адзіны прадстаўнік монатыпічнага роду Егіпецкія чаплі (Bubulcus).

Знешні выгляд

Даўжыня цела 48—53 см, размах крылаў 90—96 см. Егіпецкая чапля, у адрозненне ад іншых чапляў, мае кароткі дзюбу. Галава і шыя вохрыста-жоўтыя, тулава белае. У шлюбным уборы развіваецца жоўты чубчык, а таксама з’яўляюцца жоўтыя падоўжаныя пёры на спіне. Увосень гэтыя пёры выпадаюць. Дзюба лімонна-жоўтая. Даўжыня крыла 22—25 см.

Пашырэнне

Насяляе прэснаводныя вадаёмы, адкрытыя травяністыя месцы (палі рысу, балоты, лугі, пашы), а таксама гарады. Гнездавыя біятопы — гаі або групы лісцевых дрэў з густым падлескам сярод адкрытых месцаў або паблізу вады. Арэал разарваны: паўднёвая Партугалія і Іспанія, Францыя, паўночная Італія, Сардзінія, Балканы (трапляецца спарадычна), Паўднёвая Азія, Японія, Філіпіны, некаторыя астравы Малайскага архіпелага, паўночная Аўстралія, Афрыка (без Сахары), Мадагаскар, а ў апошні час пашыраецца i ў абедзьвюх Амерыках. Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Спарадычна залятае на поўнач ад гнездавога арэала (Ісландыя, Ірландыя, Вялікабрытанія, паўднёвы ўсход Расіі, Данія, Бельгія, Галандыя, Нарвегія, Швецыя, Літва, Чэхія, Польшча, Венгрыя, Беларусь, Украіна, Малдова).

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў калоніі, часцей за ўсё з іншымі відамі чаплевых, на дрэве. Уяўляе ажурны стажок са спіральна складзеных галінак. Часам займае старыя гнёзды іншых відаў чаплевых.

Яйкі (3—4) крыху падоўжаныя, бледна-блакітныя (самыя светлыя з усіх яек чаплевых).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Птушкі Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Птушкі Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чаплевыя
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта