wd wp Пошук:

Дэражня

Дэражня[1] (укр.: Деражня) — горад у Дэражнянскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны, раённы цэнтр, чыгуначная станцыя на лініі Хмяльніцкі - Жмэрынка.

Гісторыя

Дэражня заснавана ў 1431 г. У 1469 г. яна належала Яну Адравонжу. У XVI ст. Дэражня ўваходзіла ў каралеўшчыну (г.зн. з’яўлялася ўласнасцю караля), што належала Барскаму староству.

У турэцкіх дакументах 1542 г. паказана, што Дэражня - гэта маленькае казацкае паселішча. У 1552 г. тут жыло ўсяго 11 чалавек, 4 з якіх загінулі ад эпідэміі.

У часы Рэчы Паспалітай, магчыма, у 1598 або 1615 гг., паселішча атрымала гарадскія правы. У 1614 г. мястэчка атрымаўла магдэбургскае права па просьбе старасты Жалкеўскага. Пазней яно было падорана гетману Івану Выгоўскаму.

Прыкладна тады ж, у першай палове XVII ст., у Дэражне была пабудавана крэпасць, якая, верагодна, была земляной. У самым пачатку паўстання Хмяльніцкага 1648 г. Дэражня была захоплена казакамі. У 1672 г. яна перайшла пад уладу Турцыі. У 1682 г. войскі Яна Сабескага вызвалілі Дэражню ад туркаў.

У 1792 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Дэражня адышла да Лэтычыўскага павета Падольскай губерні ў складзе Расійскай імперыі.

Падчас Першай сусветнай вайны Дэражня была вузлом забеспячэння на фронт, калі эшалоны праходзілі станцыю Дэражня кожныя 15 хвілін.

29 ліпеня 1919 г. сіламі 7-й Львоўскай брыгады II-га корпуса Украінскай Галіцкай арміі горад быў вызвалены ад бальшавікоў. У горадзе некаторы час летам 1919 г. размяшчалася стаўка Галоўнага камандавання Украінскай Галіцкай арміі.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Дэражнянскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Хмяльніцкай вобласці