wd wp Пошук:

Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія

Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Федэраты́ўная Югасла́вія (сербахарв.: Демократска Република Федеративна Југославија, Demokratska Republika Federativna Jugoslavija) — дзяржава на Балканскім паўвостраве, што існавала ў 1945 годзе. Лічыцца правапераемніцай Каралеўства Югаславія і папярэднікам Федэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславія.

Назва

Афіцыйнае выкарыстанне назвы Дэмакратычная федэратыўная Югаславія (ДФЮ) было пачата толькі з 10 жніўня 1945 года, пры гэтым да гэтага было два этапы выкарыстання гэтай назвы:

  1. перыяд з двума югаслаўскімі ўрадамі (29 лістапада 1943 года — 7 сакавіка 1945 года), калі існавалі раўналежна каралеўскі югаслаўскі ўрад у выгнанні (у Лондане) і Нацыянальны камітэт па вызваленні Югаславіі ў краіне (абодва ўрады лічылі сябе адзінымі легітымнымі). У гэты перыяд НКВЮ ўжываў ДФЮ як назву краіны.
  2. пераходны перыяд, на працягу якога з 7 сакавіка па 29 лістапада 1945 года на паперы існаваў аб’яднаны каралеўскі ўрад НКВЮ. У гэты перыяд назва ДФЮ была прынята абодвума бакамі, і таму ў гэты перыяд ДФЮ можна лічыць апошняй фазай каралеўства і першай фазай сацыялістычнай Югаславіі. Федэратыўная народная рэспубліка Югаславія была абвешчана 29 лістапада 1945 года, і ў той жа дзень была скасавана манархія.

Гісторыя

Факсіміле рашэння АВНВЮ ад 29 лістапада 1943 аб стварэнні федэратыўнай Югаславіі

Адміністрацыйны падзел

У Дэмакратычнай Федэратыўнай Югаславіі былі створаны шэсць федэральных дзяржаў:

Зноскі

  1. Дэ-юрэ. Дэ-факта знаходзіўся ў выгнанні.
  2. Дэ-факта.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Югаславія
Катэгорыя·Зніклі ў 1945 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе