wd wp Пошук:

Пётр II Карагеоргіевіч

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пётр II.

Пётр ІІ Карагеоргіевіч (6 кастрычніка 1923, Бялград — 3 лістапада 1970, Дэнвер, ЗША) — апошні кароль Югаславіі (27 сакавіка 1934 — 10 красавіка 1945 (фактычна) або да 29 лістапада (фармальна).

Біяграфія

Пётр быў старэйшым з траіх сыноў караля Аляксандра І Карагеоргіевіча і каралевы Марыі, народжанай прынцэсы румынскай. Пасля забойства бацькі ў Марселі 9 кастрычніка 1934 г. непаўналетні Пётр стаў на чале дзяржавы. Рэгентам пры ім быў прызначаны князь Павел Карагеоргіевіч. Яго пранямецкая палітыка выклікала незадаволенасць у народзе, а калі Югаславіч далучылася да Берлінскага пакта 1940, князь быў зрынуты групай патрыятычна наладжаных афіцэраў пры падтрымцы народа. Сямнаццацігадовы Пётр быў абвешчаны каралём Югаславіі і ўзышоў на пасад пад імем Пятра ІІ. Была складзена дамова пра сяброўства з СССР. Раз’юшаны Гітлер загадаў на наступны ж дзень пачаць наступленне. 6 красавіка 1941 г. нямецкія войскі ўварваліся ў Югаславію. Кароль і ўрад змушаны былі бегчы ў Афіны, а адтуль у Каір. 20 сакавіка 1944 г., у Лондане, Пётр жаніўся на грэцкай прынцэсе Аляксандры, дачцы караля Грэцыі Аляксандра І. У іх нарадзіўся адзін сын Аляксандр. Дом у Лондане, дзе нараджала Аляксандра, быў на адзін дзень абвешчаны югаслаўскай тэрыторыяй, каб Аляксандр мог прэтэндаваць на югаслаўскі пасад. 20 лістапада 1945 г. Югаславія была абвешчана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія. Скупшчына Югаславіі пазбавіла дынастыю Карагеоргіевічаў улады. Кароль быў абвешчаны зрынутым і выгнаны (яшчэ з лістапада 1943 г. Пятру ІІ было забаронена вяртацца ў краіну). Пётр і яго жонка канчаткова пераехалі ў Лондан. Там кароль скончыў вучобу. Апошнія гады жыцця правёў у Амерыцы. Пётр ІІ памёр у дэнверскай лякарні 3 лістапада 1970 г. З’яўляецца адзіным еўрапейскім манархам, пахаваным у Новым Свеце.

Зноскі

  1. 1 2 Peter II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Petar II Karageorgievich, King of Yugoslavia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Peter II. Karađorđević (Peter) // Brockhaus Enzyklopädie
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Папярэднік:
Аляксандр I Карагеоргіевіч
Кароль Югаславіі

19341945
Пераемнік:
Тэмы гэтай старонкі (24):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Кавалеры ордэна Залатой шпоры
Кавалеры ордэна Святога Савы
Памерлі ў 1970 годзе
Пахаваныя ў Сербіі
Нарадзіліся ў 1923 годзе
Пахаваныя ў Ілінойсе
Каранаваныя дзеці
Кавалеры ордэна Збавіцеля
Вялікія афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
Памерлі ў Дэнверы
Кавалеры ордэна Зоркі Карагеоргія
Кавалеры ордэна Белага арла (Сербія)
Памерлі 3 лістапада
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Бялградзе
Нарадзіліся 6 верасня
Асобы
Камандоры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Каралі югаслаўскія