wd wp Пошук:

Дэйле

Дэ́йле (нідэрл.: Dijle, фр.: Dyle, валон.: Tîle) — рака ў Бельгіі. Даўжыня — 86 км. Цячэ праз бельгійскія правінцыі: Валонскі Брабант, Брабант, Антверпен. Рака знаходзіцца ў басейне ракі Шэльда, уласны басейн складае 1289 км² [1]. На рацэ ляжаць такія вядомыя бельгійскія гарады як Лёвен і Мехелен.

Агульныя звесткі

Афіцыйна рака Дэмер з’яўляецца прытокам ракі Дэйле, аднак фактычна ўсё наадварот. Магчымым тлумачэннем, чаму пасля зьліцця дзвюх рэк засталася назва меншай з іх, з’яўляецца тое, што Дэйле адыграла значную ролю ў гісторыі Мехелена і Лёвена, праз якія працякае. Дэмер жа цячэ толькі праз вёскі і невядомыя мястэчкі. Акрамя таго, адыграла сваю ролю і візуальнае ўспрыняцце галоўнай ракі і прытока: Дэмер пры зліцці мае выгін, у той час як Дэйле цячэ напрасткі.

Фатаграфіі

Зноскі

  1. (Апісанне басейна Шэльды)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Валонскага Брабанта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Антверпена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі Бельгіі
Катэгорыя·Рэкі Фламандскага Брабанта