wd wp Пошук:

Дыян Касій

Запыт «Касій Дыян» перанакіроўваецца сюды; пра консула канца III стагоддзя гл. Касій Дыян, консул 291 года. Ды́ян Ка́сій Какцеа́н (грэч.: Δίων Κάσσιος, лац.: Lucius Claudius Cassius Dio Cocceianus; 155 — 235) — рымскі консул і гісторык грэчаскага паходжання, аўтар часта цытуемай «Рымскай гісторыі» («Роμαικη», лац.: «Historia Romana») у 80 кнігах, якія ахопліваюць гісторыю ад заснавання горада да часоў Аляксандра Севера.

Яго бацька, Касій Апраніян, быў пры Марку Аўрэліі намеснікам Далмацыі і Кілікіі. Дыян нарадзіўся ў Нікеі (Віфінія) і пасля атрымання рытарычнай адукацыі пачаў у 180 г. службовую кар’еру. Ён быў сенатарам, прэтарам, консулам (двойчы, разам з Аляксандрам Северам). Затым Дыян аддаліўся ад грамадскіх спраў і з’ехаў на радзіму ў Віфінію.

Дыян працаваў над «Гісторыяй» 22 года. Стыль Дыяна — рытарычны, манера выкладу — ясная і простая, але, напрыклад, у апісанні бітвы пры Карах некаторыя аддаюць перавагу Плутарху. На «Рымскую гісторыю» абапіраліся гісторык Яўстахій з Эпіфаніі (VI ст.), Іаан Антыяхійскі (VII ст.).

Сачыненне Дыяна захавалася не цалкам, але ў значнай частцы. Ад першых 35 кніг (якія распавядалі пра перыяд ад заснавання Рыма да 69 гады да н. э.) дайшлі малаважныя фрагменты і скарочаны пераказ у візантыйскага гісторыка Занары. Кнігі XXXVI—LIV, якія адносяцца да 69-10 гг. да н. э., захаваліся цалкам, а кнігі LV-LX (9 год да н. э. — 46 год н. э.) — з некаторымі лакунамі. Ад апошніх 20 кніг захаваліся значныя фрагменты. Утрыманне шэрагу заключных кніг пераказаў візантыйскі пісьменнік Ксіфілін.

Існуе поўны англійскі пераклад працы Дыяна Касія, апублікаваны ў «Loeb Classical Library».

Сачыненні

Тэкст і англійскі пераклад:

Французскі пераклад:

Зноскі

  1. Дион, Кассий // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1910. — Т. 7. — С. 256–257.
  2. Любкер Ф. Dio // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 403–404.
  3. Bibliothèque nationale de France Dion Cassius (0155?-0235?) // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 31 снежня 2020.
  4. Dió Cassi // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968. Праверана 31 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 155 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 235 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі III стагоддзя
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рымскія консулы