wd wp Пошук:

Дыянісій Фракійскі

Дыянісій Фракійскі (стар.-грэч.: Διονύσιος ὁ Θρᾷξ; 170 да н.э.90 да н.э.) — антычны граматык.

Лінгвістычныя даследаванні

Яго «Граматыка» — першая ў еўрапейскай навуцы пра мову сістэматычная граматыка. У ёй вызначаюцца прадмет і задачы граматыкі, даюцца звесткі аб правілах чытання і націску, пра інтанацыю, пунктуацыю, класіфікацыю галосных і зычных, вядзецца гаворка пра характарыстыку складоў, вызначэнне слова і сказа. Асноўная ўвага ў граматыцы надаецца часцінам мовы (іх восем: імя, дзеяслоў, дзеепрыметнік, артыкль, займеннік, прыназоўнік, прыслоўе і злучнік). Яны выдзяляюцца галоўным чынам на аснове марфалагічных і семантычных прымет (часткова сінтаксічных). Так, імя вызначаецца як часціна мовы, якая змяняецца па склонах і, апрача таго, мае пэўнае значэнне (прадметнае або рэчыўнае).

У адрозненне ад стоікаў, якія арыентаваліся на логіку, слова і сказ Дыянісій вызначаў на аснове лінгвістычнага крытэрыя. Напрыклад, пад словам ён разумеў найменшую частку звязнага маўлення, а пад сказам — злучэнне слоў, якія выражаюць закончаную думку.

Як і стоікі, у грэчаскай мове ён вылучаў пяць іменных склонаў: прамы, родны, давальны, вінавальны і клічны.

Падрабязна апісваў катэгорыі імя (род, лік, склон і інш.) і дзеяслова (лад, стан, асоба, час, лік), надаваў увагу словаўтварэнню імёнаў і дзеясловаў.

Адна з заслуг Дыянісія ў тым, што ён стварыў многа граматычных тэрмінаў, у прыватнасці, упершыню ў грэчаскай граматычнай навуцы даў назвы дзеяслоўным ладам (абвесны, загадны, пажадальны, умоўны і няпэўны).

Гісторыя мовазнаўства сведчыць, што граматыка Дыянісія Фракійскага стала «маці ўсіх еўрапейскіх граматык, у тым ліку і рускай» (Ф. Ф. Зялінскі).

Зноскі

  1. 1 2 Ватыканская апостальская бібліятэка — 1450.
  2. Library of Congress Authorities — Library of Congress.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія граматыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 170 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі на Родасе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 90 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Александрыі