wd wp Пошук:

Гляцыялогія

Бакавая марэна на ўваходжанні ледніка Гормер, Цэрмат, Швейцарыя

Гляцыялогія (ад лац.: glacies — «мароз, лёд», і грэч.λόγος — «слова») — навука аб Зямлі. Вывучае ільды ва ўсіх формах на паверхні зямлі, у атмасферы, гідрасферы і літасферы. Адзіным прыродным аб’ектам вывучэння гляцыялогіі - гляцыясфера і нівальна-гляцыяльныя сістэмы, што яе складаюць.

Па асноўным канкрэтным аб’екце даследванняў гляцыялогія падзяляецца на некалькі галінаў: лядніказнаўства, снегазнаўства, лавіназнаўства, лёдазнаўства вадаёмаў і вадацёкаў, палеагляцыялогію.

Па ўзаемасувязях з сумежнымі навукамі і спецыфічных метадах у гляцыялогіі вылучаецца шэраг накірункаў: гляцыякліматалогія, гляцыягідралогія, структурная гляцыялогія, дынамічная гляцыялогія, ізатопная і геахімічная гляцыялогія.

Разам з геакрыялогіяй (мярзлотазнаўствам), што даследуе шматгадовую крыялітазону, гляцыялогія аб’ядноўваецца ў крыялогію Зямлі, аб’ектам якой служыць крыясфера цалкам.

Як самастойная галіна ведаў гляцыялогія пачала фармавацца ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў на базе геалогіі і гідралогіі. Напачатку паняцце «гляцыялогія» было звязано толькі з вывучэннем горных ледавікоў і ледавіковых покрываў Арктыкі і Антарктыды.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гляцыялогія