wd wp Пошук:

Дрысы

Дры́сывозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса (выцякае з возера), за 35 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, на паўночны захад ад вёскі Перавоз.

Плошча паверхні возера 2,26 км². Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 3,7 км. Найбольшая шырыня 0,96 км. Даўжыня берагавой лініі 11,4 км. Аб′ём вады 5,83 млн. м³. Плошча вадазбору 1578 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на захадзе 15—20 м), параслі мяшаным лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, вышынёй да 0,3 м. Пойма шырынёй 10—30 м, на поўдні пашыраецца да 200 м і пераходзіць у даліны рэк Ушча і Дрыса. Дно плоскае. У цэнтры 5 астравоў агульнай плошчай 1 га. Мелкаводдзе ўздоўж берагоў і вакол астравоў да глыбіні 2 м (на поўначы да 2,5 м) пясчанае і ілістае. Каля 75 % плошчы дна выслана крэменязёмістым сапрапелем. Расліннасць пашырана да глыбіні 2,2—3 м, шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці 15—300 м.

Возера эўтрофнае, праточнае. На поўдні ўпадае рака Ушча. Выцякае рака Дрыса і злучае Дрысы з возерам Астраўцы. На паўночным захадзе злучаецца пратокай з возерам Глыба.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна