wd wp Пошук:

Дранікі

Дра́нікі, драчонікі, бульбянікі — бліны з таркаванай (дранай) бульбы, часта з начынкай (з душамі). Лічацца стравай нацыянальнай беларускай кухні[1].

Пад уласнымі назвамі добра вядомы таксама ў нямецкай, чэшскай, украінскай, літоўскай і іншых кухнях.

Цеста для дранікаў, прынамсі ў Беларусі, складаецца з дзёртай сырой бульбы, часам дадаюць муку і яйкі, а таксама цыбулю, моркву, смятану, сыраквашу. Для начынкі ўжываюць мяса, грыбы, вараныя яйкі. Дранікі смажаць на алеі або тлушчы, пасля адразу спажываюць або запякаюць у гаршку з салам, смятанай, цыбуляй, грыбамі. Смажаць дранікі памерам з аладкі або вялікімі (на ўсю патэльню).

Дранікі лічаць адной з найвядомейшых беларускіх нацыянальных страў, але ў традыцыйнай кухні яны з’явіліся толькі ў 2-й палове XIX ст. з нямецкай кухні праз яўрэйскую, дзе вядомы як латкес. Першы вядомы ў Беларусі рэцэпт дранікаў пад назвай blinki kartoflane даецца ў кнізе Яна Шытлера «Кухар добра навучаны» (1830)[крыніца?].

Галерэя

Зноскі

  1. Похлебкин В. В. О кулинарии от А до Я. — Мiнск: Полымя, 1988. — 224 c. — ISBN 5-345-00218-5. — C. 36.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Стравы паводле алфавіта
Стравы з бульбы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Беларуская кухня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара