wd wp Пошук:

Ян Шытлер

Ян Шытлер (польск.: Jan Szyttler; 1763 — 1850) — вядомы кухар, аўтар першых сістэматычных кніг па кулінарыі на землях былога ВКЛ.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1763 годзе ў Варшаве ў сям’і кухара.

Пачаў кар’еру у 14-гадовым узросце як кухцік пры двары Агінскіх у Седльцах. Пазней — кухар пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага (пад кіраўніцтвам славутага кухмістра Трэма), пры розных прыватных кухнях. У 1820 годзе асеў у Вільні, да канца жыцця займаўся толькі напісаннем і публікацыяй кніг па гаспадарцы, у тым ліку кулінарных, якія карысталіся вялікай папулярнасцю ў Літве і Беларусі, зважаючы на адсутнасць канкурэнцыі; Шытлер раўніва абараняў аўтарскае права.

Кнігі Шытлера аказалі значны ўплыў на фармаванне шляхецкіх і мяшчанскіх густаў перадрэформавай эпохі: «Кухар добра навучаны» (1830, пазней некалькі разоў перавыдавалася), «Параднік для паляўнічых» (1839), «Спіжарня дастаткова і абачліва абсталяваная» (1841), «Кухня мысліўская ці на ловах» (1845), «Ашчадная гаспадыня» (1846) і іншыя (усе — Вільня). У некаторых інтэлектуалаў эпохі гэтыя кнігі выклікалі іранічнае стаўленне дзеля іх апалітычнасці і сухасці. Падазеныя Шытлерам рэцэпты ў асноўным пачэрпнутыя з інтэрнацыянальнай («французскай») кухні, а таксама са старапольскай, арыгінальныя беларускія і літоўскія рэцэпты амаль адсутнічаюць. Шытлер паўплываў на наступныя пакаленні мясцовых аўтараў гэтай тэматыкі, у прыватнасці, на Ганну Цюндзявіцкую і Вінцэнціну Завадскую.

Выданні

Зноскі

  1. 1 2 Jan Szytler // NUKAT — 2002.
  2. 1 2 Jan Szytler // MAK
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Кухары
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1850 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1763 годзе
Катэгорыя·Асобы