Галя́дза — рака ў Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Сэрвач (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 110 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца на паўночным усходзе ад вёскі Барсукі Докшыцкага раёна. Упадае ў Сэрвач на поўнач ад нежылой[1] вёскі Мураўшчына. У вярхоўі на працягу 6 км каналізаваная. У ніжнім цячэнні (ніжэй вёскі Заборцы) цячэ праз лес. Каля вёскі Лайкова на рацэ вадасховішча[1].