wd wp Пошук:

Добры Бор

До́бры Бор[1] (трансліт.: Dobry Bor, руск.: Добрый Бор) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета. Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 175 км ад Брэста, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст, каля р. Шчара.

Гісторыя

Выяўленыя археолагамі археалагічныя помнікі: стаянкі, паблізу вёскі сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ з каменнага і бронзавага вякоў[2].

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. У 1561 годзе ў складзе маёнтка Гавінавічы Слонімскага павета, уласнасць вялікага князя літоўскага Жыгімонта II.

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, вёска Слонімскага павета, з 1801 года ў Гродзенскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 8 вяскоўцаў.

Інфраструктура

Працуе магазін.

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Археалогія Беларусі: У 4 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. Т. 1: Каменны і бронзавы вякі / [Э. М. Зайкоўскі і інш.; рэдкалегія: Біч М. В. (старшыня) і інш.] — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 422, [1] с.: іл. — С. 11, 145, 161. — ISBN 985-08-0088-7.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Падгорнаўскі сельсавет
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна