wd wp Пошук:

Дзяцькава

Дзяцькава (руск.: Дятьково) — горад (з 1938 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дзяцькаўскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва 33,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1626 годзе.

Геаграфія

Горад размешчаны на паўднёвых схілах Смаленска-Маскоўскага ўзвышша на рацэ Балва.

Гісторыя

У час Вялікай Айчыннай вайны пакінуты войскамі Чырвонай Арміі 9 кастрычніка 1941 г., вызвалены 5 верасня 1943 г. войскамі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 верасня 1983 г. горад узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны I ступені[2].

Эканоміка

У горадзе — завод «Дзяцькаўскі крышталь» (выпускае крыштальныя вырабы, шкляны посуд, сувеніры), АТ «Рэле» (рэле, тэрмарэгулятары), АТ «Дзяцькаўскае праектна-прамыслова-будаўнічае аб’яднанне» (зборныя жалезабетонныя канструкцыі), АТ «Дзяцькаўскі завод Лесбуддэталь», АТ «Дзяцькава-ДОЗ» (мэбля) і іншыя прадпрыемствы. Харчовая прамысловасць.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. 1 2 Великая Отечественная война, 1941—1945; Словарь-справочник / Н. Г. Андроников, А. С. Галицан, М. М. Кирьянов и др. Под общ. ред. М. М. Кирьянова — М.: Политиздат, 1985. — С. 163. — 527 с. — 200 000 экз.(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяцькаўскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Бранскай вобласці