wd wp Пошук:

Балва

Балва́ (руск.: Болва) — рака ў Калужскай і Бранскай абласцях Расіі, левы прыток Дзясны.

Даўжыня ракі — 213 км, плошча басейна — 4340 км², сярэдні расход вады ў вусці — 22 м/сек.

Выток Балвы размешчаны каля вёскі Балва, недалёка ад горада Спас-Дземенск Калужскай вобласці, на паўднёвых схілах Смаленскага ўзвышша. Працякае пераважна ў паўднёвым накірунку. Асноўныя прытокі — Кавылінка, Дзягна, Неруч, Непаль, Радзіца (левыя); Пясочня, Колчынка, Верашчэеўка (правыя).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Прытокі Дзясны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Бранскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Калужскай вобласці