Дзярэ́га звычайная[3][4] (Odontites vulgaris) — від кветкавых раслін роду Дзярэга (Odontites) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).
Дзярэга позняя, дзярэча[5][6].
Аднагадовая травяністая расліна, 15—40 (60) см вышынёй, цалкам з прыціснутымі белымі валасінкамі. Карані слаба развітыя, з гаўсторыямі[7]. Сцеблы часта галінастыя ад сярэдзіны і апікальна, вышэй чатырохкутныя. Прыкветкі карацей кветак ці роўныя ім. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, сядзячае, ланцэтнае, 1—4,5 × 0,3—1 см, каля асновыя трохі звужанае, аддалена-зубчастае. Чашачка 5—6 мм даўжынёй, з трохкутнымі, карацей трубкі зубчыкамі. Вяночак коратка апушчаны, у 1,5 або 2 разы даўжэй чашачкі, 8—10 мм даўжынёй, верхняя губа трохі даўжэй ніжняй. Каробачка вузка-прадаўгаватая, злёгку сціснутая, 4—7 мм, апікальна валасатая. Насенне эліпсоіднае, прыкладна 1,5 мм[4][8], з белаватымі рэбрамі[7].
Расліна ядавітая[9].
Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі[10][11]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[9]. Паўпаразіт.
Ва Украіне від расце на лугах, на схілах, каля дарог — на ўсёй тэрыторыі акрамя высакагор’я Карпат[4]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна[7].
Лекавая і меданосная расліна[7]. Пустазелле[7].