wd wp Пошук:

Марк Міхайлавіч Моін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Моін. Марк Міхайлавіч Мо́ін (10 мая 1903, в. Рыебіні, Латвія — 13 лютага 1969) — беларускі тэатральны акцёр, рэжысёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940).

Біяграфія

Скончыў у 1926 годзе Беларускую драматычную студыю ў Маскве. У 1926—1949 гадах працаваў у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі, у 1943 годзе ўзначальваў тэатральную франтавую брыгаду, у 1949—1956 гадах у Беларускай дзяржаўнай эстрадзе, з 1956 года рэжысёр Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання[1].

Творчасць

Артыст героіка-рамантычнага плана. Лепшыя ролі: Фрацдоса («Авечая крыніца[en]» Лопэ дэ Вэгі), Скапэн («Хітрыкі Скапэна[ru]» Мальера), Фабрыцыо («Карчмарка[ru]» К. Гальдоні), Ботвін («Ботвін» А. Вявюркі), Гірш («Паўстанне ў гета» П. Маркіша[ru]). Сярод тэлепастановак: «Суд» У. Галубка, «У пошуках радасці» В. Розава і «Наталя» паводле Я. Скрыгана (1958)[1].

Сям’я

У шлюбе з беларускай актрысай Юдзіф Арончык меў сына Віктара.

Зноскі

  1. 1 2 Моін Марк Міхайлавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай драматычнай студыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэжыцкім павеце
Катэгорыя·Постаці Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя