.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Парэчын (нар. 17 лістапада 1979, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяпершні час працуе трэнерам брамнікаў у польскім клубе «Сталь» са Сталёвай Волі.
Гуляў у розных клубах розных ліг беларускага чэмпіянату.
У лютым 2010 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда», дзе звычайна быў другім брамнікам (у сезоне 2010 — пасля Уладзіміра Бушмы, у сезоне 2011 — пасля Антона Кавалеўскага і Арцёма Гамялько, у сезоне 2012 — пасля Паўла Часноўскага). Усяго за жодзінскі клуб правёў 19 матчаў.
У сакавіку 2013 года перайшоў у «Зорку-БДУ»[2]. Спачатку гуляў у асноўным складзе, пасля звычайна быў запасным брамнікам. Па заканчэнні сезона 2013 перайшоў на працу ў мінскае «Дынама» трэнерам брамнікаў юнацкіх каманд[3].
У чэрвені 2014 года далучыўся да «Бярозы-2010», адначасова застаўся на трэнерскай працы ў «Дынама»[4]. Да верасня 2014 года быў асноўным брамнікам «Бярозы-2010», пазней заставаўся на лаўцы. Па заканчэнні сезона канчаткова завяршыў кар’еру[5].
З 2013 года працаваў трэнерам у мінскім «Дынама», спачатку ў юнацкіх камандах, пазней — у дублі. У чэрвені 2019 года стаў трэнерам брамнікаў асноўнай каманды «Дынама» ў штабе Сяргея Гурэнкі[6]. Заставаўся на пасадзе да красавіка 2021 года да звальнення Гурэнкі, пасля зноў стаў працаваць у юнацкіх камандах дынамаўцаў. Пакінуў «Дынама» ў снежні 2020 года.
У верасні 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Сяргея Яромкі ў моладзевай зборнай Беларусі[7]. Працаваў у зборнай да 2020 года.
У ліпені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра» на чале з Сяргеем Гурэнкам у якасці трэнера брамнікаў[8], аднак хутка пакінуў клуб[9]. У кастрычніку 2021 года стаў трэнерам брамнікаў у клубе «Сталь» (Сталёва Воля) з чацвёртага дывізіёна Польшчы[10].
Клуб | Сезон | Ліга | |||
---|---|---|---|---|---|
Матчы | Сухія | Прапушчана | |||
Атака-407 | 1997 | Трэцяя ліга | 5 | 9 | |
Рагачоў | 1998 | Першая ліга | 5 | 3 | |
Змена-БАТЭ | 1999 | Другая ліга | 3 | 2 | |
РШВСМ-Алімпія | 2000 | Другая ліга | 12 | 14 | |
БАТЭ | 2001 | Вышэйшая ліга | 0 | 0 | 0 |
Нафтан | 2002 | Першая ліга | 25 | 19 | |
2003 | Вышэйшая ліга | 11 | 1 | 20 | |
2004 | Вышэйшая ліга | 12 | 2 | 20 | |
Полацк | 2005 | Другая ліга | 14 | 10 | |
Мінск | 2006 | Першая ліга | 2 | 1 | 2 |
2007 | Вышэйшая ліга | 5 | 2 | 7 | |
Граніт | 2007 | Першая ліга | 0 | 0 | 0 |
2008 | Вышэйшая ліга | 23 | 6 | 28 | |
2009 | Вышэйшая ліга | 5 | 0 | 10 | |
Тарпеда | 2009 | Вышэйшая ліга | 0 | 0 | 0 |
2010 | Вышэйшая ліга | 9 | 1 | 14 | |
Пераходныя матчы | 0 | 0 | 0 | ||
Тарпеда-БелАЗ | 2011 | Вышэйшая ліга | 6 | 4 | 4 |
2012 | Вышэйшая ліга | 4 | 1 | 8 | |
Зорка-БДУ | 2013 | Другая ліга | 6 | 3 | 5 |
Бяроза-2010 | 2014 | Першая ліга | 10 | 2 | 17 |
Сума | Нафтан | 48 | ? | 59 | |
Сума | Мінск | 7 | 3 | 9 | |
Сума | Граніт | 28 | 6 | 38 | |
Сума | Тарпеда/Тарпеда-БелАЗ | 19 | 6 | 26 | |
Сума | Зорка-БДУ | 6 | 3 | 5 | |
Сума | Бяроза-2010 | 10 | 2 | 17 |