wd wp Пошук:

Дзмітрый Васілевіч Рэкіш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Рэкіш (нар. 14 верасня 1988, Бабруйск) — беларускі футбаліст, паўабаронца грузінскага клуба «Тэлаві».

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР-5 горада Бабруйска. У 2004 годзе ўвайшоў у склад мінскага «Дынама». 3 2010 года стала асвоіўся ў асноўным складзе каманды. У студзені 2011 года, пакінуўшы «Дынама»[2], знаходзіўся на праглядзе ў «Амкары», але з-за змены трэнера ў пермскай камандзе атрымаў адмову. Таксама іграком цікавілася «Кубань», але 21 лютага Дзмітрый падпісаў арэнднае пагадненне з варшаўскай «Палоніяй» да чэрвеня 2011 года з правам выкупу. Не зайграўшы ў Польшчы, у верасні спрабаваў працаўладкавацца ў чэшскім клубе «Славацка»[3]. 27 кастрычніка скасаваў працоўнае пагадненне з мінскім «Дынама» і стаў свабодным агентам[4].

У лістападзе нямецкі клуб Другой Бундэслігі «Фартуна» запрашаў Рэкіша на прагляд. Таксама ў зімовае міжсезонне пабываў у стане «Бунёдкара», агдамскага «Карабаха» і «Гомеля».

15 сакавіка 2012 года падпісаў гадавы кантракт з клубам «Тарпеда-БелАЗ»[5]. Не здолеў замацавацца ў аснове, і ў кастрычніку 2012 года разарваў кантракт з жодзінскім клубам[6].

У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[7]. Трывала гуляў у аснове гродзенскага клуба. У ліпені 2013 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай дамоўленасці быў скасаваны[8].

У кастрычніку 2013 года перайшоў у клуб другога чэшскага дывізіёна «Тршынец»[9]. За чэшскі клуб правёў 5 матчаў, забіў адзін гол.

У лютым 2014 года зноў стаў іграком «Нёмана»[10]. Зноў меў сталае месца ў асноўным складзе (звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы), але толькі ў асобных матчах здолеў добра праявіць сабе (так, 25 мая ў матчы з «Белшынай» гол і галявая перадача Рэкіша, які выйшаў на замену ў другім тайме, дапамаглі «Нёману» вырваць перамогу — 4:3). У кастрычніку 2014 другі раз пакінуў «Нёман»[11].

У сакавіку 2015 года далучыўся да літоўскага клуба «Спірыс»[12]. З 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў сезоне 2015, дапамог камандзе заняць пятае месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў «Спірыс», у пачатку 2016 трэніраваўся разам з «Іслаччу». У сакавіку 2016 года цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць «Тракай», з якім хутка быў падпісаны кантракт[13].

У жніўні 2016 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У жодзінскім клубе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[15]. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. З 11 галявымі перадачамі стаў адным з найлепшых асістэнтаў чэмпіянату. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[16].

У студзені 2018 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Жэтысу», але беспаспяхова[17]. У лютым 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела»[18]. У ліпені 2018 года перайшоў у інданезійскі клуб ТІРА[19].

У сакавіку 2019 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[20]. У складзе «Іслачы» стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[21].

У пачатку 2020 года некаторы час трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[22]. Спачатку выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным з лідараў, хоць і не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[23].

У лютым 2021 года быў прадстаўлены ў якасці іграка кутаіскага «Тарпеда»[24]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года перабраўся ў «Самтрэдыю» з другога грузінскага дывізіёна[25], у кастрычніку ўжо зноў гуляў у Эраўнулі лізе ў складзе «Тэлаві»[26].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў. 11 жніўня 2010 года ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 супраць Аўстрыі выйшаў на замену на 73-й хвіліне і вызначыўся дублем (75 і 90 хвіліны)[27], што дапамагло беларускай камандзе выраўняць лік (3:3). Дзякуючы гэтаму, Беларусь трапіла ў фінальную частку чэмпіянату, дзе Рэкіш выхадзіў на замену ў чатырох матчах.

Дасягненні

Зноскі

  1. Dmitri Rekish // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Дмитрий Рекиш покидает минское «Динамо». champ.by
  3. Рекиш так и не перешел в “Словацко”. football.by
  4. Дмитрий Рекиш стал свободным агентом Архівавана 30 верасня 2015.. sportpress.by
  5. Дмитрий Рекиш и Паскаль Менди перешли в жодинское “Торпедо-БелАЗ”. football.by
  6. Дмитрий Рекиш покинул жодинское “Торпедо”. football.by
  7. Рекиш стал игроком “Немана”. football.by
  8. Дмитрий Рекиш покинул “Неман”. football.by
  9. Дмитрий Рекиш перешел в состав чешского клуба “Тршинец”. football.by
  10. Рекиш подписал контракт с «Неманом». football.by
  11. Гродненский “Неман” расстался с четырьмя игроками. football.by
  12. Дмитрий Рекиш перешел в литовский “Спирис”. football.by
  13. Дмитрий Рекиш стал игроком литовского “Тракая”. football.by
  14. “Торпедо-БелАЗ” объявило о подписании контракта с Рекишем. football.by
  15. Рекиш, Хачатурян и Афанасьев продлили контракты с “Торпедо-БелАЗ”. football.by
  16. Девять футболистов покинули “Торпедо-БелАЗ”. football.by
  17. Рекиш не подошел «Жетысу» и вернулся в Беларусь. by.tribuna.com
  18. Дмитрий Рекиш перешел в стан аутсайдера российской ФНЛ. football.by
  19. Рекиш перешел в индонезийский клуб ТНИ. by.tribuna.com
  20. “Ислочь” подписала контракт с Рекишем. football.by
  21. Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули “Ислочь”. pressball.by.
  22. Рекиш перешел в “Белшину”. football.by.
  23. Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из “Белшины”. football.by.
  24. Дмитрий Рекиш перешел в “Торпедо” Кутаиси. football.by.
  25. Рекиш перешел в клуб второго грузинского дивизиона. football.by.
  26. Дмитрий Рекиш вернулся в сильнейший дивизион Грузии. football.by.
  27. Пратакол матча Аўстрыя - Беларусь. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Ігракі ФК Каўна Жальгірыс
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Кутаісі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Тршынец
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тэлаві
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Персікаба 1973
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Факел Варонеж
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыцярэй
Катэгорыя·Ігракі ФК Самтрэдыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Ігракі ФК Савіт
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Палонія Варшава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных