.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Велісевіч (нар. 9 лютага 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».
З 2013 года пачаў выступаць у Другой лізе за адроджаны мінскі «Партызан». У сярэдзіне 2014 года, пасля таго як мінскі клуб зняўся з Другой лігі, перайшоў у «Маладзечна-2013»[1], а з 2015 года выступаў за «Ашмяны-БДУФК», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У 2016 і 2020 гадах выступаў за ашмянскую каманду ў Першай лізе.
З пачатку 2021 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[2]. У 2021 годзе гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з бабруйчанамі[3]. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | Д3 | Партызан-МТЗ | ![]() | 16 | 0 |
2014 (1) | Д3 | Партызан-2002 | ![]() | 5 | 0 |
2014 (2) | Д3 | Маладзечна-2013 | ![]() | 9 | 0 |
2015 | Д3 | Ашмяны | ![]() | 24 | 0 |
2016 | Д2 | Ашмяны-БДУФК | ![]() | 21 | 0 |
2017 | Д3 | Ашмяны-БДУФК | ![]() | 23 | 1 |
2018 | Д3 | Ашмяны-БДУФК | ![]() | 26 | 2 |
2019 | Д3 | Ашмяны-БДУФК | ![]() | 27 | 4 |
2020 | Д2 | Ашмяны-БДУФК | ![]() | 23 | 2 |
2021 | Д2 | Белшына | ![]() | 26 | 2 |
2022 | Д1 | Белшына | ![]() | ||