wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Падстрэлаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Падстрэлаў (нар. 6 верасня 1998) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

З 2014 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». Па выніках сезона 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзмітрый стаў прыцягвацца да асноўнага складу, у асноўным выхадзіў на замену.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезона 2018[5]. У сезоне 2017 выступаў у асноўным за дубль магіляўчан. 3 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мазырскай «Славіяй» (5:3) і паспеў адзначыцца галявой перадачай.

Сезон 2018 пачынаў у дублі, а з лета пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[6], хутка замацаваўся ў стартавым складзе ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў.

У снежні 2019 года, пасля таго як «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. Замацаваўся ў асноўным складзе гарнякоў, у сезоне 2020 правёў усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, пераважна ў стартавым складзе, і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны.

Міжнародная кар’ера

У сакавіку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы ў Англіі.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных нападнікаў моладзевай зборнай.

23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У наступным матчы, 26 лютага 2020 года супраць Балгарыі (1:0), адзначыўся дэбютным голам за зборную.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014дубльДняпроБеларусь140
2015Д2ДняпроБеларусь171
2016Д2ДняпроБеларусь111
2017Д1ДняпроБеларусь10
2018Д1ДняпроБеларусь101
2019Д1ДняпроБеларусь224
2020Д1ШахцёрБеларусь308
2021Д1ШахцёрБеларусь260
2022Д1ШахцёрБеларусь285

Зноскі

  1. Dmitri Podstrelov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Padstrelaw // FBref.com
  3. https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Dmitrij-Podstrelov-211&season=2020MEN
  4. https://www.pressball.by/footballstat/dmitri_podstrelov/
  5. Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром»
  6. Четыре игрока “Днепра” будут выступать в объединенной команде
  7. Подстрелов из “Дняпро” перешел в “Шахтер”
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск