wd wp Пошук:

Жупранскі сельсавет

Жупра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жупраны.

Магіла Ф. Багушэвіча ў аг. Жупраны
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, Жупраны

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 20 чэрвеня 1988 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палянскага сельсавета (20 населеных пунктаў).

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4126 чалавек[2], з іх 88,6 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 3,4 % — рускія[3].

Славутасці

Зноскі

  1. 1 2 3 Жупранский сельсовет
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Жупранскі сельсавет