Дзекалы́[1] (трансліт.: Dziekaly, руск.: Деколы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 23 км на захад ад Баранавіч, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск.
У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 14 вяскоўцаў.
Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].