wd wp Пошук:

Джэймс Кларк Рос

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рос. Сэр Джэймс Кларк Рос (англ.: James Clark Ross; 15 красавіка 1800, Лондан — 3 красавіка 1862, Эйлсберы) — англійскі ваенны марак, палярны даследчык, член Каралеўскага таварыства.

Біяграфія

Джэймс Кларк Рос нарадзіўся ў Лондане 15 красавіка 1800 года.

У флот трапіў яшчэ ў 12 гадоў, апынуўшыся на караблі свайго дзядзькі — эксперта па Арктыцы, капітана Джона Роса.

У 1818-33 гадах удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўночна-Заходняга праходу, у тым ліку ў 3 пад кіраўніцтвам У. Э. Пары і ў 2 (1829-33) — свайго дзядзькі Дж. Роса. У час зімоўкі (1830-31) даследаваў паўвостраў Бутыя і адкрыў на яго заходнім узбярэжжы Паўночны магнітны полюс. У 1840-43 гадах здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антарктыду. Адкрыў частку мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар’ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўднёвага магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09’ паўднёвай шыраты. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага паўвострава, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.

Вайсковыя чыны

Ушанаванне памяці

Імем Роса, акрамя мора і шэльфавага ледавіка, названыя два вострава ў Антарктыцы (Востраў Роса і Востраў Джэймса Роса), карабель, кратар на Месяцы, места ў Каліфорніі, гара на востраве Кергелен і іншыя.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. William R. O’Byrne ROSS, Kt., D.C.L., F.R.S., F.L.S., F.R.A.S., &c.: Captain, 1834. // A Naval Biographical Dictionary: comprising the life and services of every living officer in Her Majesty’s Navy, from the rank of Admiral of the Fleet to that of Lieutenant, inclusive. Compiled from Authentic and Family Documents.London: John Murray, 1849. — 1409 p.
  3. Lord Byron and his Times

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Даследчыкі Антарктыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1800 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Даследчыкі Арктыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Падарожнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1862 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Эйлсберы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы
Катэгорыя·Адміралы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы