wd wp Пошук:

Джэйкаб Беймель

Джэйкаб Беймель (англ.: Jacob Beimel, 11 кастрычніка 1879, Парычы, Мінская губерня — 17 лістапада 1944, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі кантар, хормайстар, музыказнаўца.

Біяграфія

Якаў Беймель нарадзіўся ў мястэчку Парычы ў сям’і мясцовага кантара і сойфера Шаўля Беймеля. Атрымаў традыцыйную габрэйскую адукацыю. Вучыўся ў Гарадку і Бабруйску. Там жа быў пеўчым у мясцовай сінагозе.

Ва ўзросце 12 гадоў з’ехаў у Бярдзічаў, дзе стаў пеўчым хору кантара Нісна Белцэра. Сваю вакальную адукацыю прадоўжыў спачатку ў Адэсе, дзе вучыўся ў прыватнай музычнай школе Марыі Львовны Васіленка-Левітон, а з 1903 у Берліне ў Франца Эмерыха. Праз год быў прыняты ў Школу вывучэння музычнай кампазіцыі (Meisterschule für musikalische Komposition) пад кіраваннем Фрыдрыха Гернхайма, якую скончыў у 1910. Будучы студэнтам Беймел служыў музычным кіраўніком Берлінскай «Сінагогі на Патсдамскім мосце» і дырыжыраваў «Хорам Мендэльсона». Акрамя гэтага ён публікаваў у музычным дадатку да сіянісцкага часопіса «Усход і захад» (Ost und West) свае кампазіцыі, музыказнаўчыя артыкулы і аранжыроўкі народных песень. У 1911 годзе прыняў пасаду кантара і рэгента хору артадаксальнай сінагогі ў Капенгагене. Там жа ён арганізаваў і кіраваў хорам руху «Ха-Замір».

У 1915 годзе эміграваў у ЗША. У 1915—1921 гадах быў дырыжорам харавога таварыства Патэрсан. У 1918—1920 гадах кантарам у «Яўрэйскім цэнтры» Нью-Ёрка. У 1920—1929 гадах быў кантарам і рэгентам хору сінагогі «Адас іешурун» у Філадэльфіі. У выніку Вялікай дэпрэсіі ён застаўся без пастаяннага месца працы і вярнуўся ў Нью-Ёрк. У далейшым Беймел выкладаў музыку і хазанут, толькі час ад часу выконваў абавязкі кантара. У 1934—1935 гадах ён распачаў фінансава няўдалую спробу выдання ўласнага часопіса «Габрэйская музыка».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парычах
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку