wd wp Пошук:

Джордж Бідэль Эйры

Сэр Джордж Бідэль Эйры (англ.: Sir George Biddell Airy; 27 ліпеня 1801, Алнік, Нартумберленд — 2 студзеня 1892) — англійскі матэматык і астраном.

Біяграфія

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1823) і да 1835 гады працаваў там жа, з 1826 года — прафесар матэматыкі, з 1828 года — прафесар астраноміі і дырэктар Кембрыджскай абсерваторыі.

У 1835—1881 гг. дырэктар Грынвіцкай абсерваторыі і Каралеўскі астраном.

У 1836 г. абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства, яго прэзідэнт у 1871—1873 гадах. Чатыры разы абіраўся прэзідэнтам Каралеўскага астранамічнага таварыства (у 1835—1837, 1849—1851, 1853—1855, 1863—1864).

Асноўныя працы ў галіне нябеснай механікі, практычнай астраноміі і оптыкі.

Выявіў з’яву астыгматызму чалавечага вока і распрацаваў цыліндра-канічныя лінзы для выпраўлення гэтага дэфекту зроку. У 1834 годзе ўпершыню распрацаваў тэорыю дыфракцыі святла ў аб’ектывах тэлескопаў. «Дыскам Эйры» называюць светлае кола ў цэнтры дыфракцыйнай карціны выявы зоркі. У 1836 годзе прапанаваў сучасную тэорыю вясёлкі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116274646 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Прэзідэнты Каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыцары-камандоры ордэна Лазні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нартумберлендзе
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Астраномы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1801 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных