Джордж Армстранг Ка́стэр (англ.: George Armstrong Custer; 5 снежня 1839, Нью-Рамлі, Агая, ЗША — 25 чэрвеня 1876, Мантана, ЗША) — генерал арміі ЗША. Загінуў у бітве з індзейцамі каля Літл-Бігхорн.
Нарадзіўся ў вялікай сям’і з 5 дзяцей. Большую частку дзяцінства правёў ў Мічыгане пад апекай старэйшай сястры. Улетку 1861 года скончыў ваенную акадэмію ў Вест-Пойнт, быў найгоршым паводле паспяховасці навучэнцам свайго выпуска.
Браў удзел у Грамадзянскай вайне на баку саюзных войск. Да 1864 года стаў брыгадным генералам. Зарэкамендаваў сябе як надзвычай удачлівы камандуючы, у амерыканскіх газетах узнік устойлівы вобраз “удачлівы Кастэр”. Аднак пазнейшы аналіз паказаў, што прапорцыя страт падчас ваенных дзеянняў у падраздзяленнях пад камандваннем Дж. А. Кастэра была вышэйшай за сярэднюю.