wd wp Пошук:

Апошні бой Кастэра

«Апошні бой Кастэра» (англ.: Custer’s Last Fight) — амерыканскі чорна-белы нямы кароткаметражны біяграфічны вестэрн 1912 года рэжысёра Фрэнсіса Форда. Першы фільм пра генерала Джорджа Армстранга Кастэра і яго апошні бой каля Літл-Бігхорн. Прэм’ера адбылася 4 кастрычніка 1912 года.

Сінопсіс

Фільм апавядае пра падзеі 1876 года і бітву паміж індзейцамі і 7-м кавалерыйскім палком арміі ЗША каля ракі Літл-Бігхорн. Рэшткі амерыканскіх войскаў пад камандаваннем Джорджа Кастэра вымушаны трымаць апошнюю абарону на ўзгорку пад націскам індзейцаў.

Дапоўненая версія фільма 1924 года

У ролях

Акцёр Роля
Фрэнсіс Форд Джордж Армстранг Кастэр Джордж Армстранг Кастэр
Грэйс Кунард[en] Элізабэт Бэкан Кастэр Элізабэт Бэкан Кастэр
Дж. Барні Шэры[en] Джэймс Маклафлін Джэймс Маклафлін
Уільям Ігл Шырт Сядзячы Бык Сядзячы Бык
Арт Акорд[en] салдат салдат
Чарлз К. Фрэнч[en] эпізадычная роля эпізадычная роля
Эн Літл[en] эпізадычная роля эпізадычная роля
Ліліян Крысці эпізадычная роля эпізадычная роля
Том Чатэртан[en] армейскі сяржант (нямае ў тытрах) армейскі сяржант (нямае ў тытрах)
Клэйтан Манро Тэтэрс воін сіу Чырвоны Ланс (нямае ў тытрах) воін сіу Чырвоны Ланс (нямае ў тытрах)

Стварэнне

Фільм здымаўся на студыі «Inceville», каньён Санта-Інэс, Лос-Анджэлес[1]. У фільме бралі ўдзел больш за 2000 статыстаў. З бюджэтам у 30 000 долараў фільм быў самым дарагім на момант выхаду.

У 1924 годзе выйшла другая, дапоўненая версія фільма працягласцю 54 хвіліны[2]. Другая версія выпушчана ў 2005 годзе на DVD.

Зноскі

  1. IMDb Locations (англ.)
  2. 1925 Harvey Window Card for Francis Ford’s Movie ‘Custer’s Last Fight’ (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Фільмы 1912 года
Катэгорыя·Чорна-белыя фільмы ЗША
Катэгорыя·Фільмы Фрэнсіса Форда
Катэгорыя·Фільмы-біяграфіі ЗША
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вестэрны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Нямыя фільмы ЗША