wd wp Пошук:

Джорджа Андраевіч-Кун

Джо́рджа Андрае́віч-Кун (сербск.: Ђорђе Андрејевић-Кун; 31 сакавіка 1904, Брэслау Германская імперыя — 17 студзеня 1964, Бялград, СФРЮ) — сербскі жывапісец і графік.

Біяграфія

Джорджа Андраевіч-Кун нарадзіўся ў Германскай Сілезіі, у сям’і серба і немкі. У самым пачатку Першай сусветнай вайны сям’я выехала ў Бялград. У 19201925 гадах вучыўся ў бялградскай Акадэміі прыкладных мастацтваў. У 19261928 гадах працягнуў вучобу ў Венецыі і Рыме, у 19281929— у Парыжы.

У 1931 годзе яго праект герба горада Бялграда атрымаў на ананімным конкурсе[4] першую прэмію[5]. У 19311932 годзе правёў персанальныя выстаўкі ў Бялградзе, Заграбе і Нові-Садзе. У 1934 годзе Андрэевіч-Кун наведаў Маскву і захапіўся «сацыялістычным рэалізмам». У тым жа годзе ўдзельнічаў у стварэнні арт-групы югаслаўскіх мастакоў «Život» (Жыццё).

Камуніст. У складзе інтэрнацыянальных брыгад удзельнічаў у 19361939 гадах у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. У 19411945 гадах у народна-вызваленчай барацьбе ў Югаславіі.

Прафесар Бялградскага ўніверсітэта. Прэзідэнт Югаслаўскай федэрацыі мастакоў.

Памёр 17 студзеня 1964 года ў Бялградзе.

Творчасць

Заснавальнік сац.-крытычнага кірунку ў сербскім мастацтве 1930-х гг. Аўтар станковых кампазіцый «Маці» (1937), «Калона» (1946), «У Парыжы» (1950), цыкла гравюр па дрэве «Крывавае золата» (1934), «За свабоду» (1937) і інш[6].

Зноскі

  1. 1 2 Djordje Andrejevic Kun // RKDartists
  2. Djordje Andrejević-Kun // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  3. Bibliothèque nationale de France Ðorđe Andrejević Kun // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. У ім удзельнічала 56 чалавек.
  5. Герб Бялграда аўтарства Д. Андраевіча-Куна застаецца дзеючым і сёння.
  6. Андраевіч-Кун Джорджа. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Камуністы Сербіі
Катэгорыя·Кавалеры югаслаўскага ордэна Братэрства і адзінства
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Графікі Сербіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За адвагу», Югаславія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працы, СФРЮ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Югаслаўскія партызаны
Катэгорыя·Байцы інтэрбрыгад
Катэгорыя·Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры югаслаўскага ордэна «За заслугі перад народам»
Катэгорыя·Памерлі ў Бялградзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Графікі Югаславіі
Катэгорыя·Камуністы Югаславіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уроцлаве
Катэгорыя·Медальеры Сербіі
Катэгорыя·Медальеры Югаславіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Югаславіі
Катэгорыя·Асобы