wd wp Пошук:

Даўгабродская вуліца

Даўгабродская вуліца — вуліца ў Партызанскім і Заводскім раёнах Мінска. Злучае вуліцу Казлова і Партызанскі праспект, перасякае парк імя 50-годдзя Кастрычніка. На вуліцы Даўгабродскай — уваходы на станцыі Аўтазаводскай лініі метро «Трактарны завод» і «Партызанская».

Этымалогія

Назва вуліцы паходзіць ад назвы гістарычнага прадмесця Мінска Доўгі Брод.

Размяшчэнне

На большай частцы даўжыні арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, на невялікім адрэзку перад скрыжаваннем з Партызанскім праспектам арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З’яўляецца працягам вуліцы Казлова, пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Батанічнай, з перасякае завулкі Казлова, Уральскі, вуліцу Уральскую, чыгуначныя пуці, вуліцу Перадавую, з паўднёвага боку пад вострым вуглом прымыкае вуліца Алега Кашавога, далей перасякае вуліцу Чабатарова, з паўднёва-заходняга боку прымыкае вуліца Будзённага, перасякае вуліцу Ванеева і Партызанскі праспект, на скрыжванні з якімі ўведзены двухузроўневыя развязкі. Працягам вуліцы з’яўляецца вуліца Пляханава. Даўжыня вуліцы складае каля 3,7 км.

Помнікі

Помнік першаму трактару «Беларусь» МТЗ-2

Паркі і скверы

Адразу пасля пачатку вуліца перасякае Сляпянскую водную сістэму, праходзіць праз зялёную зону перад Мінскім трактарным заводам, частцы якой нададзена назва сквер Садружнасць, далей вуліца Даўгабродская падзяляе на дзве прыкладна роўныя часткі парк імя 50-годдзя Кастрычніка.

Цікавыя факты

Месцу пераходу вул. Казлова ў вул. Даўгабродскую мінчане далі мянушку «Казлабродская»[2].

Зноскі

  1. 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  2. Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое Архівавана 18 верасня 2021. // Інтэрфакс

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вуліцы Мінска
Катэгорыя·Даўгабродская вуліца
Катэгорыя·Заводскі раён (Мінск)
Катэгорыя·Партызанскі раён (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта