wd wp Пошук:

Даніла Андрэевіч Сокал

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сокал. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Даніла Сокал (нар. 27 лютага 2001, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1. У дарослым футболе дэбютаваў 29 жніўня 2016 года ў складзе мазырскага «Мантажніка» ў матчы Другой лігі супраць жыткавіцкага ЮАС (5:0); не маючы на той момант 16 гадоў, стаў адным з наймаладзейшых ігракоў у гісторыі беларускага футбола[2]. У 2017 годзе выступаў за дубль мазырскай «Славіі», пасля гуляў за «Мантажнік» на аматарскім узроўні, таксама стаў выступаць у пляжным футболе за мазырскую каманду «М-Сіці», выклікаўся ў нацыянальную зборную Беларусі па пляжным футболе.

У ліпені 2020 года зноў далучыўся да дубля «Славіі», дзе замацаваўся ў складзе. У красавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[3]. Пачынаў сезон 2021 рэзервовым брамнікам дзяржынцаў, аднак пазней выйграў канкурэнцыю ў Паўла Галавенкі, а ў другой палове сезона чаргаваўся ў складзе з Уладзімірам Пяцігорцам. Па выніках сезона дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Славію»[4].

У пачатку 2022 года стаў рыхтавацца да новага сезона з асноўным складам мазырскага клуба. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы 1-га тура супраць барысаўскага БАТЭ (0:3), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілін.

Міжнародная кар’ера

8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016Д3МантажнікБеларусь1-0
2017 (1)дубльСлавіяБеларусь1-3
2020 (2)дубльСлавіяБеларусь10-22
2021Д2АрсеналБеларусь15-13
2022Д1СлавіяБеларусь

Зноскі

  1. 1 2 https://fcslavia.by/ru/player/sokol-0
  2. Футбол. Вторая лига. В “Монтажнике” дебютировал 15-летний вратарь Данила Сокол
  3. Футбол. Вратарь “Славии” Сокол будет выступать за дзержинский “Арсенал” на правах аренды
  4. По окончании срока аренды в “Арсенале” Сокол вернулся в “Славию”
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мантажнік Мазыр
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ў пляжны футбол Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага