wd wp Пошук:

Даменіка Трэзіні

Даменіка Андрэа Трэзіні (італ.: Domenico Trezzini, каля 1670, Думенца, паблізу Лугана, Швейцарыя — 19.2(2.3).1734, Санкт-Пецярбург) — расійскі архітэктар і інжынер.

Швейцарац па паходжанні. З 1703 года працаваў у Расіі. Па праектах Трэзіні закладзены Кранштат і Аляксандра-Неўская лаўра, выканана частка планіроўкі Васільеўскага вострава, там жа выбудаваныя Летні палац Пятра I (1710-14), Пятроўскія вароты і Петрапаўлаўскі сабор Петрапаўлаўскай крэпасці, будынак 12 калегій (цяпер універсітэт, 1722-34). Трэзіні па ўказанні Пятра I склаў «узорныя» (тыпавыя) праекты жылых дамоў для розных слаёў насельніцтва. Пабудовы Трэзіні адрозніваюцца выразнасцю планаў, сціплым дэкаратыўным ўбранствам, спалучэннем строгіх ордэрных элементаў з барочнымі дэталямі.

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118867776 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  2. Domenico Trezzini // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1734 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Тычына
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1670 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі