wd wp Пошук:

Будынак Дванаццаці калегій

Будынак Дванаццаці калегій — будынак на неўскім беразе Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу, пабудаваны ў 1722-1742 гг. для размяшчэння пятроўскіх калегій. Найбуйнейшы па памерах помнік пятроўскага барока складаецца з дванаццаці ідэнтычных трохпавярховых секцый.

Агульны праект склаў Даменіка Трэзіні; верхнія паверхі праектаваў Тэадор Швертфегер. У XVIII стагоддзі будынак займалі вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання. Пасля расфарміравання калегій іх змянілі Галоўны педагагічны інстытут і Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт.

Гісторыя

На панараме 1805 года
На панараме 1820 года

Будаўніцтва будынка Дванаццаці калегій пачалося ў 1722 годзе як частка плана імператара Пятра I па стварэнні на Васільеўскім востраве адміністрацыйнага квартала. Меркавалася, што тут размесцяцца Сенат, Сінод і калегіі.

Спачатку будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам Даменіка Трэзіні і Тэадора Швертфегера, а завяршалі яго Джузэпэ Трэзіні і Міхаіл Зямцоў. Першае паседжанне калегій у новым будынку адбылося ў 1732 годзе. Асноўнае будаўніцтва было завершана да сярэдзіны 1730-х гг. У 1737—1741 гг. з заходняга боку будынка была прыбудавана двухпавярховая галерэя.

У 1804 годзе ў будынку размясціўся Педагагічны інстытут, а ў 1835 годзе будынак быў перададзена Санкт-Пецярбургскаму ўніверсітэту. Для гэтай мэты комплекс калегій быў пераабсталяваны пад кіраўніцтвам Апалона Шчадрына.

Сучаснасць

Адзін з карпусоў СПбДУ

У постсавецкі час будынак Дванаццаці калегій лічыцца галоўным будынкам Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Дагэтуль некаторыя факультэты ўніверсітэта размяшчаюцца ў будынку Дванаццаці калегій. У будынку размяшчаюцца навуковая бібліятэка ўніверсітэта і некаторыя адміністрацыйныя службы.

У будынку Дванаццаці калегій здымаліся асобныя сцэны фільма Георгія Данелія «Восеньскі марафон» (1979).

Литература

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
1742 год у Еўропе
Універсітэцкая набярэжная
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Культурная спадчына Расіі
З’явіліся ў 1742 годзе
Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
XVIII стагоддзе ў Санкт-Пецярбургу