wd wp Пошук:

Дажджавыя лясы Амазоніі

Карта басейна Амазонкі

Дажджавыя лясы Амазоніі — рэгіён вільготнатрапічных вечназялёных шыракалістых лясоў — самы буйны ў свеце трапічны лес, размешчаны на шырокай, амаль плоскай раўніне, якая ахоплівае амаль увесь басейн ракі Амазонкі. Лес займае 5,5 млн. км² — палову агульнай плошчы ўсіх трапічных лясоў, якія засталіся на планеце. Знаходзіцца на тэрыторыі дзевяці дзяржаў: (Бразілія, Перу, Калумбія, Венесуэла, Эквадор, Балівія, Гаяна, Сурынам, Французская Гвіяна).

Біяразнастайнасць

Вільготныя трапічныя лясы Паўднёвай Амерыкі (Сельва) вылучаюцца максімальнай біяразнастайнасцю. Разнастайнасць жывёл і раслін там нашмат большая, чым у трапічных лясах Афрыкі і Азіі. Кожны дзясяты апісаны від жывёлы ці расліны паходзіць з амазонскіх джунгляў. Тут было апісана, як мінімум, 40000 відаў раслін, 3000 відаў рыб, 1294 віды птушак, 427 відаў млекакормячых, 428 відаў земнаводных, 378 відаў паўзуноў і ад 96660 да 128 843 розных відаў беспазваночных.

Тут сканцэнтравана самая вялікая на Зямлі разнастайнасць раслін, у тым ліку 16 тысяч відаў дрэў[1].

Фаўна

На дрэвах жывуць розныя віды бясхвостых земнаводных з сямейства Dendrobatidae, скура якіх выдзяляе моцны ліпафільны яд — батратаксін. Тут таксама насяляюць розныя паразіты і пераносчыкі інфекцыйных захворванняў. У прыватнасці, некаторыя віды кажаноў з’яўляюцца натуральным рэзервуарам віруса шаленства, а камары— пераносчыкі лейшманіёзаў. Вільготнае цёплае асяроддзе стварае спрыяльныя ўмовы для распаўсюджвання малярыі, трапічнай ліхаманкі і іншых інфекцыйных захворванняў іх пераносчыкамі.

Зноскі

  1. Field Museum scientists estimate 16,000 tree species in the Amazon. Field Museum (17 кастрычніка 2013). Праверана 18 кастрычніка 2013.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Геаграфія Перу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Геаграфія Эквадора
Катэгорыя·Лясныя экарэгіёны
Катэгорыя·Геаграфія Калумбіі
Катэгорыя·Геаграфія Балівіі