Экалагі́чны рэгіё́н або экарэгіё́н — ужывальная галоўным чынам у англамоўнай экалога-геаграфічнай літаратуры ландшафтная адзінка. Уяўляе сабою адносна буйны ўчастак сушы ці акваторыі, які адрозніваецца адносна аднароднай біятычнай супольнасцю.[1][2]. Экалагічныя рэгіёны вылучаюцца з улікам існуючых біягеаграфічных адзінак, у прыватнасці біёмаў і, як следства, маюць характэрнае спалучэнне біятычных супольнасцяў і відаў.
Ужываюцца пры планаванні прыродаахоўнай дзейнасці, вывучэнні, маніторынгу і ахове экасістэм Сусветным Фондам дзікай прыроды і прыродаахоўнымі органамі ЗША, Канады і Мексікі.